Скорасць гуку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ско́расць гу́ку — скорасць распаўсюджвання гуку ў матэрыяльным асяроддзі. Вызначаецца пругкасцю і шчыльнасцю асяроддзя.

Скорасць гарманічнай гукавой хвалі (гл. гарманічныя ваганні) называецца фазавай скорасцю гуку. Звычайна скорасць гуку — велічыня пастаянная для дадзенага рэчыва пры дадзеных знешніх умовах і не залежыць ад частаты хвалі і яе амплітуды. У выпадку залежнасці фазавай скорасці ад частаты гуку мае месца дысперсія хваль і тады карыстаюцца паняццем групавой скорасці.

Скорасць гуку ў газах меншая, чым у вадкасцях, у вадкасцях меншая, чым у цвёрдых целах (прычым для зрухавых хваль яна меншая, чым для падоўжных). У монакрышталічных цвёрдых целах скорасць гуку залежыць ад напрамку распаўсюджвання хвалі адносна крышталеграфічных восей.

Скорасць гуку ў газах і пары 150—1000 м/с, у вадкасцях 750—2000 м/с, у цвёрдых целах 2000—6000 м/с, у паветры пры нармальных умовах 330 м/с, у вадзе прыкладна 1500 м/с.

Вымярэнне скорасці гуку выкарыстоўваецца для вызначэння многіх характарыстык рэчыва, напрыклад, сціскальнасці газаў і вадкасцей, модуляў пругкасці цвёрдых цел, зоннай структуры паўправаднікоў і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]