Сціскальнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сціска́льнасць[1][2], аб’ёмная пругкасць[1] — здольнасць цвёрдых, вадкіх і газападобных целаў абарачальна змяняць свой аб’ём пад уздзеяннем ўсебаковага знешняга ціску. Уласціва ўсім рэчывам[3].

Адрозніваюць ізатэрмічную сціскальнасць, якая адбываецца пры нязменнай тэмпературы, і адыябатычную, калі пры сцісканні рэчыва адбываецца яго награвавнне.

Сціскальнасць характарызуецца каэфіцыентам сціскання, які паказвае змяншэнне адзінкавага аб’ёму рэчыва пры павелічэнні ціску на адну адзінку і вызначаецца формулай

дзе V — аб’ём рэчыва, dp — адпаведнае змяненне знешняга ціску, dV — адпаведнае змянненне аб’ёму.

Адваротнай каэфіцыенту сціскання велічынёй з’яўляецца модуль аб’ёмнага сціскання.

Калі рэчыва пры сцісканні не набывае структурных, хімічных іншых змен, то пры зняцці знешняга ціску яго аб’ём аднаўляецца. Найбольшай сціскальнасцю валодаюць газы.

Сціскальнасць улічваюць пры канструяванні цеплавых машын, дэталей і вузлоў лятальных апаратаў і іншых машын, якія працуюць ва ўмовах вялікіх гідрадынамічных і аэрадынамічных нагрузак, пры разліку працэсаў і апаратаў у хімічнай прамысловасці, праходцы свідравін і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]