Венеты (кельты)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Венеты
Ms764-folio34recto - Liber Tertius Caesaris - La Vengeance de César contre le Sénat de Vannes.png
Венеты з рымскім заложнікам, мал. 1520 г.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Брэтань
Мова венецкая мова
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы асісміі, курыаясаліты, венеліі, рэдоны

Венеты (лац.: Veneti) — старажытнае кельцкае насельніцтва Арморыкі, адзін з гальскіх народаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Венеты ўзгадваліся рымлянамі як адзін з народаў Галіі, што насяляў поўдзень сучаснай Брэтані. Яны актыўна займаліся мараходствам, гандлявалі з брытамі і жыхарамі Іберыі. У 57 г. да н. э. венеты былі падпарадкаваны Цэзарам. У 56 г. да н. э. венеты паўсталі і захапілі ў палон некалькі рымлян. Цэзар распачаў супраць іх ваенную кампанію, якая суправаджалася аблогай прыморскіх крэпасцяў. Для канчатковай перамогі рымляне былі вымушаны знішчыць ваенны флот галаў. Значная частка венетаў загінула або трапіла ў палон.

У IV - V стст. рэшткі венетаў былі асіміляваны брытамі і такім чынам сталі продкамі сучасных паўднёвых брэтонцаў.

Старажытны географ і гісторык Страбон лічыў венетаў Арморыкі сваякамі венетаў Адрыятыкі[1], аднак яго гіпотэза не падцвярджаецца сучаснымі даследаваннямі.

Тапаніміка[правіць | правіць зыходнік]

Ад наймення венетаў паходзіць назва горада Вен (фр.: Vannes) у Францыі.

Зноскі

  1. Страбон, Кніга 12:III:8, III:25

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]