Алаброгі
Выгляд
Алаброгі | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алаброгі (лац.: Allobroges) — вялікі кельцкі народ у Нарбонскай Галіі, які жыў паміж Ронай і Ізерай, у паўночнай частцы Дафінэ і Савоі да Жэнеўскага возера.
Каля 123 да н.э. яны безпаспяхова спрабавалі абараніць Галію ад рымлян, якія каля 125 да н.э. пачалі рабіць першыя значныя заваяванні на паўднёвым усходзе гэтай краіны; у 121 да н.э. яны былі падпарадкаваны рымскаму валадарству Квінтам Фабіем Максімам, які атрымаў за гэту мянушку «Allobrogicus», але канчаткова ўвайшлі ў склад Нарбонскай правінцыі толькі пры Юліі Цэзары.
Галоўным горадам алаброгаў была Віена, памежным жа з гельветамі — Жэнева. З іншых іх гарадоў варта згадаць яшчэ Куларо, пераназваны каля 379 у Гратыянопаліс, цяперашні Грэнобль.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аллоброги // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.