Перайсці да зместу

Слабадская Украіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Слабадска́я Украі́на — гістарычная вобласць на тэрыторыі сучасных Украіны (Харкаўская, часткі Данецкай, Луганскай і Сумскай абласцей) і Расійскай Федэрацыі (часткі Варонежскай, Курскай і Белгародскай абласцей).

З 2-й палавіны 16 ст. вобласць засялялася ўкраінскімі казакамі і сялянамі, што ўцякалі сюды з тэрыторыі Украіны, падуладнай Рэчы Паспалітай. Сяліліся слабодамі (адсюль назва). Казацкае насельніцтва стала называцца слабадскімі казакамі. Слабадскую Украіну з поўначы засялялі рускія служылыя людзі і збеглыя сяляне.

З пачатку 18 ст. ўрад рассяляў тут вялікія групы выхадцаў з турэцкіх уладанняў (малдаван, сербаў і іншых).

У 1765 на тэрыторыі Слабадской Украіны была ўтворана Слабодска-Украінская губерня, якая ў 1835 была перайменавана ў Харкаўскую губерню.

  • Слабадская Украіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. С. 484.