Слабодка (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Слабодка
Краіна  Беларусь
Вёска Слабодка
Дата заснавання жалезны век, VII стагоддзе да н.э. — IV стагоддзе н.э.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000213шыфр 213В000213

Слабодка — археалагічны помнік — два гарадзішчы каля вёскі Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Гарадзішча-1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, на высокім узгорку паўвострава Рог. Пляцоўка яйцападобнай формы, памерам 20×38 м, выцягнута з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З паўднёва-заходняга краю на вузкім участку ўзгорка прасочваюцца вал і роў. Абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе — М. М. Чарняўскі, у 1982 годзе — Л. У. Дучыц, у 2001 годзе — В. М. Сідаровіч, у 2002 годзе — С. Дз. Дзярновіч (31 м²).

Культурны пласт — 0.2—0.65 м. Знойдзены рэшткі ляпнога посуду, астэалагічныя матэрыялы, касцяныя праколкі і шылы, косці жывёл, рэшткі іхтыяфаўны, якія адносяцца да днепра-дзвінскай культуры. Індывідуальныя знаходкі датуюцца XII—XIII стагоддзямі: вырабы з жалеза (крэсіва, дужка вядра, паясная накладка, нажы, шыла, фрагмент замка), бронзы (фрагмент крыжыка), шкла (пацерка і фрагмент кручанага бранзалета, каменю (фрагмент шыфернай прасліцы), косці (фрагмент двухбаковага сасатўнога грэбня).

Гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага веку і старажытнарускага часу.

Гарадзішча-2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад ад Гарадзішча-1. Пляцоўка дыяметрам каля 40 м, абкружана валам. У цэнтры пляцоўкі ўпадзіна — магчыма, рэшткі калодзежа. Абследаваў у 1972 годзе М. М. Чарняўскі. Культурны пласт у агаленнях пляцоўкі 0,5 м. Знойдзены ляпная кераміка і косці жывёл. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры (VII ст. да н. э. — IV ст. н. э.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]