Слабодка (Браслаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Слабодка
Касцёл Сэрца Ісуса
Касцёл Сэрца Ісуса
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
860 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Паштовы індэкс
211977
Аўтамабільны код
2
СААТА
2208881266
Слабодка на карце Беларусі ±
Слабодка (Браслаўскі раён) (Беларусь)
Слабодка (Браслаўскі раён)
Слабодка (Браслаўскі раён) (Віцебская вобласць)
Слабодка (Браслаўскі раён)

Слабо́дка[1] (трансліт.: Slabodka, руск.: Слободка) — аграгарадок у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Слабодкаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца паміж азёрамі Поцех, Недрава і Ільмёнак. За 9 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, 220 км ад Віцебска, 21 км ад чыгуначная станцыі Друя[2]; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Друя.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Слабада, Слабодка Заверская, Быхаўка, Юзафова.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Слабодку як паселішча Друйскага двара датуецца 1618 годам. У інвентары Браслаўскага староства за 1649 год значыцца мястэчка Слабада. Ад часу свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. У XVIII стагоддзі Слабодка адносілася да маёнтку Завер’е, пераважна належала Мірскім. У канцы XVIII стагоддзя згадваецца прыкагалак (у 1783 годзе — 6 яўрэйскіх дамоў).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Слабодка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губерні. У 1806 годзе С. Мірскі фундаваў пабудову мураванага касцёла. 18 снежня 1842 года Слабодка як цэнтр воласці ўвайшла ў склад Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні, у гэты час тут працавалі валасная ўправа і пазыковая каса. У 1865 годзе расійскія ўлады адкрылі народную школу. У 1903 годзе ў Слабодцы і ваколіцах працаваў фалькларыст В. Камінскі, які запісаў тут больш за 30 беларускіх народных песень[3].

У Першую сусветную вайну каля Слабодкі праклалі вузкакалейную чыгунку, якая ў 1920—1960-я гады дзейнічала як пасажырская лінія.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Слабодка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. На 1931 год у мястэчку працавалі чыгуначная станцыя, школа, пошта, аптэка, карчма, крамы.

У 1939 годзе Слабодка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета Браслаўскага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1850 год — каля 300 чал., 30 двароў; 1897 год — 643 чал., 124 двары.
  • XX стагоддзе: 1931 год — 848 чал., 146 двароў; 1999 год — 1133 чал., 396 двароў.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 860 жыхароў, 387 двароў[2].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. а б БелЭн 2002.
  3. Кастусь Шыдлоўскі. Слабодка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 327. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]