Слоўнік назваў населеных пунктаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Слоўнік назваў населеных пунктаў
Аўтар Я. Н. Рапановіч, П. П. Шуба
Жанр слоўнік
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Мова арыгінала Беларуская
Выдавецтва Навука і тэхніка
Даты публікацыі 1977—1986

Слоўнік на́зваў насе́леных пу́нктаў — серыя слоўнікаў, якія ўключаюць у сябе ўсе наяўныя назвы населеных пунктаў Беларусі ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных падраздзяленняў (вобласць, раён, пасялковы і сельскі саветы).

Назвы населеных пунктаў падаюцца на беларускай і рускай мовах (ранейшыя назвы толькі на беларускай мове). Кожная назва прыводзіцца з націскам; паказваюцца род назоўніка, родны і месны склоны, утвораныя прыметнікі; адзначаецца тып пасялення, называецца адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, у якую яно ўваходзіць, а таксама калгас ці саўгас, на тэрыторыі якіх гэта пасяленне знаходзіцца.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с.
  2. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с.
  3. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
  4. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці / Я. Н. Рапановіч;Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1982. — 319 с.
  5. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці / Я. Н. Рапановіч;Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 240 с.
  6. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч;Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]