Яўген Нічыпаравіч Рапановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Нічыпаравіч Рапановіч
Дата нараджэння 27 верасня 1929(1929-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1987(1987-12-12) (58 гадоў)
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Яўге́н Нічы́паравіч Рапано́віч (27 верасня 1929, в. Холма, Вілейскі павет Віленскага ваяводства Польшчы — 12 снежня 1987) — беларускі філолаг, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Холма (цяпер у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў польскай, а з пачатку Другой сусветнай вайны — у беларускай школе (скончыў у 1947 годзе).

Пасля сканчэння Пастаўскага педвучылішча ў 1951 годзе накіраваны на курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры пры Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце.

Працаваць пачаў у Будслаўскай сярэдняй школе, дзе зацікавіўся беларускім фальклорам. Скончыўшы філалагічны факультэт БДУ, працаваў дырэктарам Дзягільскай сямігодкі, завучам Слабадской школы, дырэктарам Мільчанскай школы.

З 1960 года — у Мінску, рэдактар, а з 1964 года — загадчык рэдакцыі мовы і літаратуры выдавецтва «Беларусь». У 1962—1963 гадах выкладаў рускую мову ў Гаванскім інстытуце імя Горкага (ісп.: Instituto de Idiomas Máximo Gorki), дзе скончыў факультэт іспанскай мовы імя Лінкальна. Завочна скончыў аспірантуру пры Мінскім педагагічным інстытуце.

У 1967—1970 гадах — рэдактар Галоўнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, пасля старэйшы рэдактар Дзяржкамвыда БССР, галоўны рэдактар выдавецтва «Народная асвета». З 1979 года — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Навука і тэхніка».

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шэрагу апавяданняў па пытаннях беларускай філалогіі, 44 артыкулаў для Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Выдаў кнігу «Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі» (1958), навучальныя дапаможнікі «Кандрат Крапіва» (1964), «Пятрусь Броўка» (1965), «Максім Танк» (1966).

Аднак найперш вядомы складаннем слоўнікаў населеных пунктаў па ўсіх абласцях Беларусі (1977—1986), якія на доўгія гады сталі настольнымі даведнікамі для журналістаў, краязнаўцаў, гісторыкаў, настаўнікаў і іншых спецыялістаў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі ЦК Таварыства Чырвонага Крыжа БССР, Міністэрства асветы БССР, Дзяржкамвыда БССР і СССР, знакам «Выдатнік друку».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]