Слуцкая капэла Радзівіла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Слуцкая капэла Радзівіла — прыдворны аркестр князя Г. Ф. Радзівіла. Існавала ў 17461760 гадах у г. Слуцк. Іграла на балях, маскарадах, сямейных святах, паляваннях, з 1751 года суправаджала паказы Слуцкага тэатра Радзівіла.

Складалася пераважна з замежных музыкантаў. Капельмайстры А. Ваплер, Ф. Вітман, Т. Гартвіг; выканаўцы Т. Путс (басіст), Ю. Кагут (лютніст), Наверт і Гогенбрукнер (арфісты), Ф. Шперлінг і Ліст (трубачы), Горак (валтарніст), Паўтснер (арганіст), Гартвіг, Я. Мартэнэ і інш.

Капэла выступала ў рэзідэнцыях Радзівіла ў Слуцку і Белай і па-за іх межамі. Сучаснікі адзначалі высокі прафесійны ўзровень капэлы. Пасля смерці Радзівіла капельмайстры і некаторыя музыканты пераведзены ў Нясвіж, дзе працавалі ў Нясвіжскай музычнай школе і Нясвіжскай капэле Радзівілаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]