Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава
Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 жніўня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Ільіч Дадзіёмаў |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава (нар. 5 жніўня 1955, Гомель) — беларускі гісторык музыкі. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (2020).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка беларускага пісьменніка Уладзіміра Дадзіёмава і выкладчыцы, філолага-беларусісіта Марыі Дадзіёмавай.
Скончыла сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Белдзяржкансерваторыі (1973), Белдзяржкансерваторыю (1978), аспірантуру Акадэміі Навук Беларусі (1989).
Працавала ў Інстытуце культуры, з 1993 года ў Белдзяржкансерваторыі (Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) дацэнтам, прафесарам, у 2005—2017 — загадчыкам кафедры беларускай музыкі.
Навукова-даследчыцкая, педагагічная і творчая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Важнейшы навуковы ўклад В. Дадзіёмавай — рэканструкцыя асноўных этапаў станаўлення айчыннай музычнай культуры (да XX ст.), вяртанне ў кантэкст гісторыі Беларусі вялікага пласта музычнай спадчыны. Даследчыца выявіла ў айчынных і замежных сховішчах і вярнула на Беларусь сотні музычных помнікаў і іншых гісторыка-культурных матэрыялаў, якія дазволілі разгарнуць буйнамаштабныя навуковыя, метадычныя і творчыя праекты.
Аўтар 5 манаграфій, 10 вучэбных дапаможнікаў і хрэстаматый, 7 нотных выданняў, 4 вучэбных праграм, 5 брашур, 4 фонахрэстаматый і больш за 300 артыкулаў, якія былі выдадзены ў Беларусі, Расіі, Літве, Польшчы, Германіі, ЗША.
На аснове ўласных даследаванняў і фундаментальных публікацый распрацавала курс «Гісторыя музычнай культуры Беларусі да XX стагоддзя», які выкладаецца ва ўсіх ВНУ і сярэдніх навучальных установах культуры і мастацтва Беларусі.
Як кіраўнік вядучай беларусазнаўчай кафедры БДАМ здзейсніла арганізацыйную працу па ўмацаванні гэтай структуры, насычэнні яе інавацыйнымі праектамі, распаўсюду яе вядомасці ў музычным свеце.
Стварыла ўласную навуковую школу, падрыхтавала 6 кандыдатаў навук і больш за 20 магістраў і дыпломнікаў.
Актыўна ўдзельнічае ў міжнародных навуковых форумах (Мінск, Санкт-Пецярбург, Смаленск, Валгаград, Вільня, Варшава, Франкфурт-на-Майне, Лондан і інш.), разнастайных, у тым ліку міжнародных, творчых праектах.
Аўтарка і вядучая больш за 50 тэлепраграм, соцень радыёперадач. Аўтар канцэпцыі і вядучая больш за 1000 гістарычных канцэртаў у старажытных цэнтрах Беларусі ў межах 170 асветніцкіх фестываляў у Беларусі і за мяжой.
Музычныя помнікі Беларусі, вернутыя даследчыцай з замежных сховішчаў, даследаваныя і апрацаваныя В. Дадзіёмавай, трывала ўвайшлі ў рэпертуар вядучых творчых калектываў Беларусі.
Працяглы час была членам і старшынёй Савета БДАМ па абароне дысертацый, членам Прэзідыума ВМА па адукацыі ў галіне культуры і мастацтва, членам экспертнай камісіі РІВШ і іншых структур, рэдакцыйных калегій часопісаў «Весці БДАМ», «Мастацтва», «ЛІМ», актыўна супрацоўнічае з НАН Беларусі, выдавецтвам Беларуская энцыклапедыя і іншымі выдавецтвамі, а таксама з міжнароднай арганізацыяй ЮНЕСКА.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне крытыкі і мастацтвазнаўства (2001).
- Медаль Францыска Скарыны (2013)
- Пераможца Рэспубліканскага конкурса «Чалавек года» ў сферы культуры за 2017 год
- Ганаровая грамата Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіі Рэспублікі Беларусь (2018)
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (2020)
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Манаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]- Дадиомова, О. В. Музыкальная культура городов Белоруссии в XVIII веке / О. В. Дадиомова. — Минск : Наука и техника, 1992. — 205 с.
- Дадзіёмава, В. У. Музычная культура Беларусі XVIII стагоддзя : гіст.-тэарэт. даслед. / В. У. Дадзіёмава. — 2-е выд., перапрац. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2004. — 384 с.
- Дадзіёмава, В. У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да XX стагоддзя / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2012. — 230 с.
- Дадиомова, О. В. Музыкальная культура Беларуси X—XIX вв. / О. В. Дадиомова. — Минск : Ковчег, 2015. — 246 с.
- Дадиомова, О. В. Музыкальная культура Беларуси : историческая судьба и творческие связи / О. В. Дадиомова; [на рус. и англ. яз.]; отв. ред. Н. А. Копытько. — 3-е изд., доп. — Минск : ИВЦ Минфина, 2020. — 176 с., ил.
Вучэбныя дапаможнікі, хрэстаматыі
[правіць | правіць зыходнік]- Дадзіёмава, В. У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі: ад старажытнасці да канца XVIII ст. / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. гуманітар. культурна-адукац. цэнтр, 1994. — 95 с.
- Дадзіёмава, В. У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2001. — 254 с.
- Музыка Беларусі эпох Сярэдневякоўя і Рэнесанса [Ноты] : хрэстаматыя : вучэб. дапам. / М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. акад. музыкі, Прабл. навук.-даслед. лаб. музыкі; склад. В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2005. — Т. 1. — 85 с.
- Музыка Беларусі эпохі Барока [Ноты] : хрэстаматыя : вучэб. дапам. / М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. акад. музыкі, Прабл. навук.-даслед. лаб. музыкі; склад. В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2005. — Т. 2. — 78 с.
- Музыка Беларусі эпохі Класіцызма [Ноты] : хрэстаматыя : вучэб. дапам. / М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. акад. музыкі, Прабл. навук.-даслед. лаб. музыкі; склад. В. У. Дадзіёмава. — Мінск : БДАМ, 2006. — 92 с. — (Музыка Беларусі; т. III-А).
- Музыка Беларусі эпохі Класіцызма [Ноты] : хрэстаматыя : вучэб. дапам. / М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. акад. музыкі, Прабл. навук.-даслед. лаб. музыкі; [склад. В. У. Дадзіёмава]. — Мінск : БДАМ, 2006. — 99 с. — (Музыка Беларусі; т. III-Б).
- Музыка Беларусі эпохі Рамантызма [Ноты] : хрэстаматыя : [для фартэпіяна і голасу ў суправадж. фартэпіяна / склад. В. У. Дадзіёмава]. — Мінск : БДАМ, 2007. — 100 с. — (Музыка Беларусі; т. 4-А).
- Музыка Беларусі эпохі Рамантызма [Ноты] : хрэстаматыя : [для фартэпіяна і голасу ў суправадж. фартэпіяна / склад. В. У. Дадзіёмава]. — Мінск : БДАМ, 2007. — 96 с. — (Музыка Беларусі; т. 4-Б).
- Музыка Беларусі эпохі Рамантызму [Ноты] : хрэстаматыя : [вучэб. выд. / склад. В. У. Дадзіёмава]. — Мінск : БДАМ, 2008. — 131 с. — (Музыка Беларусі; т. IV-В).
- Музыка Беларусі эпохі Рамантызму [Ноты] : хрэстаматыя : [вучэб. выд. / склад. В. У. Дадзіёмава]. — Мінск : БДАМ, 2008. — 81 с. — (Музыка Беларусі; т. IV-Г).
Брашуры
[правіць | правіць зыходнік]- Дадзіёмава, В. У. Восіп Казлоўскі : кароткі нарыс жыцця і творчасці / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. капэла, 1995. — 22 с.
- Дадзіёмава, В. У. Ян Давід Голанд / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. капэла, 1997. — 24 с.
- Дадзіёмава, В. У. У сядзібе Рагнеды / В. У. Дадзіёмава. — Заслаўе : Чырв. зорка, 2010. — 75 с.
- Дадзіёмава, В. У. У гонар Любані: пяць музычных крокаў па Міншчыне / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Чырв. зорка, 2013. — 46 с.
- Дадзіёмава, В. У. Музычныя промні Любані ў залатым коле Міншчыны / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Чырв. зорка, 2014. — 49 с.
Рэпертуарныя зборнікі, нотныя выданні
[правіць | правіць зыходнік]- Інструментальная музыка Беларусі XVIII стагоддзя : [Ноты] : рэпертуар для салістаў-інструменталістаў, камерных аркестраў і анс. / склад. В. У. Дадзіёмава. — Мінск, 1991. — Мінск : Рэсп. метад. каб. па навуч. установах мастацтваў і культуры, 1991. — 114 с.
- Помнікі музычнай культуры Беларусі [Ноты] / уклад., аўт. уступ. арт. В. У. Дадзіёмава. — Мінск : БелІПК, 1995. — Вып. 2 : Музыка Беларусі XVI—XVII стст. — 75 с.
- Голанд, Я. Д. Агатка, або Прыезд пана [Ноты] : клавір / гал. рэд. В. Скорабагатаў; навук. рэд. В. Дадзіёмава; пералаж. Г. Каржанеўскай. — Мінск : Паліфакт, 1998. — Вып. 4. — 223 с. — (Серыя нотных выданняў «Музыка старажытных сядзібаў»).
- Фартэпіянная музыка Беларусі XVIII стагоддзя [Ноты] : рэперт. зб. / уклад. В. Дадзіёмава, У. Дулаў. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2000. — 61 с.
- Музыка сям’і Агінскіх : (вакал. тв.) [Ноты] / уклад.: Г. Каржанеўская, В. Скорабагатаў; гал. рэд. В. Скорабагатаў; навук. рэд. В. Дадзіёмава. — Мінск : Паліфакт, 2001. — Вып. 6. — 67 с. — (Серыя нотных выданняў «Музыка старажытных сядзібаў»).
- Музыка сям’і Агінскіх (інструмент. тв.) [Ноты] / уклад.: І. Алоўнікаў, С. Немагай, В. Скорабагатаў; гал. рэд. В. Скорабагатаў; навук. рэд. В. Дадзіёмава. — Мінск : Паліфакт, 2001. — Вып. 7. — 113 с. — (Серыя нотных выданняў «Музыка старажытных сядзібаў»).
- Фартэпіянная музыка Беларусі XIX стагоддзя [Ноты] : рэперт. зб. / уклад.: В. Дадзіёмава, У. Дулаў. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2001. — 112 с.
Некаторыя артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Дадзіёмава, В. У. … І гучны голас труб: музыка ў вайсковых фарміраваннях Беларусі XVIII стагоддзя / В. У. Дадзіёмава // Мастацтва Беларусі. — 1988. — № 1. — С. 45-48.
- Дадзіёмава, В. Янычарскія капэлы / В. Дадзіёмава // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1988. — № 2. — С. 23-24.
- Dadiomova, O. Pod otwartym niebem: muzyka w widowiskach parateatralnych na Białorusi w XVIII wieku / O. Dadiomova // Profile. — 1988. — № 9. — S. 22-24.
- Dadiomova O. Materiały do historii burs muzycznych na terenie współczesnej Białorusi w XVIII i na początku XIX w. / O. Dadiomova // Muzyka. — 1990. — № 1. — S. 83-94.
- Дадиомова, О. Музыка в паратеатральных действах Белоруссии в XVIII веке / О. Дадиомова // Nuo gotikos iki romantizmo: Senoji Lietuvos daile : straipsniu rinkinys / sudare I. Vaisvilaite. — Vilnius, 1992. — P. 228—244.
- Дадзіёмава, В. У. Рэліквія з Бібліятэкі Нарадовай / В. У. Дадзіёмава // Мастацтва. — 1993. — № 6. — С. 11-12.
- Дадзіёмава, В. Опера «Агатка» і яе месца ў еўрапейскай музычнай прасторы / В. Дадзіёмава // Мастацтва. — 1995. — № 9. — С. 38-40.
- Dadiomova, O. O przetwarzaniu elementów ludowych w kulturze muzycznej Nieświeża w drugiej połowie XVIII w. / O. Dadiomova // Miasto i kultura ludowa w dziejach Białorusi, Litwy, Polski i Ukrainy / Międzynar. Centrum Kultury w Krakowie. — Kraków, 1996. — S. 283—294.
- Дадзіёмава, В. У. На музычных скрыжаваннях: Беларусь — Германія / В. У. Дадзіёмава // Беларусь. — 1998. — № 6. — С. 36-38.
- Дадзіёмава, В. У. Нясвіж як цэнтр музычнай культуры Беларусі / В. У. Дадзіёмава // Нясвіж = Nieświez: гісторыя, культура, мастацтва : materiały konf. nauk. w Nieświeżu (1994, 1997) / red. I. Kotańska. — Warszawa ; Mińsk, 1998. — С. 83-88.
- Дадиомова, О. В. Жизнь и творчество Осипа Козловского в свете новых данных / О. В. Дадиомова // Дмитрий Бортнянский, музыкальная культура его эпохи, современники : материалы междунар. науч. конф., Санкт-Петербург, 14-15 июня 2001 г. / ред.-сост. А. П. Грибанова. — СПб., 2001. — С. 28-30.
- Дадиомова, О. В. О музыкальном театре Беларуси XVIII столетия / О. В. Дадиомова // Отражения музыкального театра : сб. ст. и материалов к юбилею Л. Г. Данько : [в 2 кн.] / С.-Петерб. консерватория им. Н. А. Римского-Корсакова; [ред.-сост.: Э. С. Барутчева, Т. А. Зайцева]. — СПб., 2001. — Кн. 1. — С. 198—206.
- Dadiomova, O. Aladaw [Aladov], Mikalay [Nikolay] Il’ich / O. Dadiomova // The New Grove Dictionary of Music and Musicians: in 29 vol. / ed. S. Sadie. — 2nd ed. — New York, 2001. — Vol. 1. — P. 266—267.
- Dadiomova, O. Turankow, Alyaksey Yawlampavich / O. Dadiomova // The New Grove Dictionary of Music and Musicians: in 29 vol. / ed. S. Sadie. — 2nd ed. — New York, 2001. — Vol. 25. — P. 896.
- Dadiomova, O. Mykolas Kazimieras Oginskis ir jo muzikinis palikimas / O. Dadiomova // Žemaičių žemė. — 2005. — № 4 (49). — S. 23-24.
- Дадиомова, О. В. Жизнь и творчество Михаила Ивановича Глинки. Взгляд из Беларуси / О. В. Дадиомова // М. И. Глинка : к 200-летию со дня рожд. : материалы междунар. науч. конф. : в 2 т. / Моск. гос. консерватория им. П. И. Чайковского, С.-Петерб. гос. консерватория им. Н. А. Римского-Корсакова; отв. ред.: Н. И. Дегтярева, Е. Г. Сорокина. — М., 2006. — Т. 2. — С. 92-99.
- Дадзіёмава, В. У. Музычная культура Беларусі XIX стагоддзя: у пошуках уласнага шляху / В. У. Дадзіёмава // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; [навук. рэд. А. І. Лакотка]. — Мінск, 2007. — Вып. 2. — С. 189—194.
- Дадзіёмава, В. У. Феномен прыналежнасці: праблемы атрыбуцыі музычных помнікаў / В. У. Дадзіёмава // Мастацтва. — 2009. — № 8. — С. 6-7.
- Дадзіёмава, В. У. Мікалай Дылецкі і яго «Мусікійская граматыка»: погляд з Беларусі / В. У. Дадзіёмава // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск, 2010. — Вып. 8. — С. 156—161.
- Dadiomova, О. Conceptual Problem of Source Study in the History of Belorussian Musical Culture of the 18th Century / О. Dadiomova // RISM : wissenschaftliche und technische Herausforderung musikhistorischer Quelleforschung im internationalen Rahmen = Academic and technical challenges of musicological source research in an international framework / hrsg.: von M. Fallett [u. a.]. — Zürich ; New York, 2010. — P. 75-80.
- Dadiomova, О. Mykolas Kazimieras Oginskis ir jo muzikinis palikimas / О. Dadiomova // Kunigaikščiai Oginskiai Lietuvos istorijoje: kultūrinės veiklos pėdsakais / Liet. Edukol. Univ. Leidykla. — Vilnus, 2010. — S. 373—379.
- Дадиомова, О. В. Век XX — веку XXI / В. У. Дадиомова // Муз. акад. (Москва). — 2011. — № 2. — С. 117—118.
- Дадзіёмава, В. У. Першае выданне старадаўняга помніка : аб выданні клавіра оперы Я. Д. Голанда «Чужое багацце нікому не служыць» / В. У. Дадзіёмава, С. М. Немагай // Вес. Беларус. дзярж. акад. музыкі. — 2014. — № 23. — С. 4-9.
- Дадиомова, О. В. Музыкально-историческое наследие Беларуси как общее достояние нескольких народов / О. В. Дадиомова // Учитель музыки (Москва). — 2014. — № 4. — С. 45-49.
- Дадиомова, О. В. П. Чайковский и музыкальный мир Беларуси / О. В. Дадиомова // Учитель музыки (Москва). — 2014. — № 2. — С. 29-35.
- Дадзіёмава, В. У. Кафедра беларускай музыкі і яе роля ў адукацыйным, выхаваўчым, навуковым і асветніцкім працэсе / В. У. Дадзіёмава // Вес. Беларус. дзярж. акад. музыкі. — 2017. — № 31. — С. 25-28.
- Дадиомова, О. В. Памяти Таисии Алексеевны Щербаковой / О. В. Дадиомова // Вес. Беларус. дзярж. акад. музыкі. — 2018. — № 32. — С. 179—181.
- Дадзіёмава, В. У. У гонар Ф. Скарыны : пяць стагоддзяў беларускай музыкі / В. У. Дадзіёмава // Вес. Беларус. дзярж. акад. музыкі. — 2018. — № 33. — С. 39-46.
- Дадзіёмава, В. У. Станіслаў Манюшка як сімвал культур розных народаў : беларускі аспект / В. У. Дадзіёмава // Вес. Беларус. дзярж. акад. музыкі. — 2019. — № 35. — С. 4-7.
- Дадзіёмава, В. У. Да юбілею Статута ВКЛ 1588 г. : сацыяльна-палітычныя фактары ў гісторыі айчыннага музычнага мастацтва / В. У. Дадзіёмава // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў : зб. навук. арт. Вып. 1 / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі. — Мінск : Права и эканомика, 2020. — С. 252—256.
- Дадзіёмава, В. У. Жыровіцкая святыня і Барбара Радзівіл: пяць стагоддзяў на зямлі беларускай / В. У. Дадзіёмава // Вес. Беларус. дзярж. акад. музыкі. — 2020. — № 37. — С. 151—152.
- Дадзіёмава, В. У. Аб значэнні беларусазнаўчых даследаванняў для вывучэння культур розных народаў (на прыкладзе спадчыны Станіслава Манюшкі) / В. У. Дадзіёмава // Мастацкая прастора Еўропы XIX — пачатку XXI ст. і Станіслаў Манюшка: гісторыя, сучасны стан : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. форуму, Мінск, Смілавічы, 30-31 мая 2019 г. / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]; рэд.-уклад.: Н. А. Капыцько. — Мінск : Беларуская навука, 2021. — С. 20-25.
- Дадиомова, О. В. Памяти И. Д. Назиной / О. В. Дадиомова // Вес. Беларус. дзярж. акад. музыкі. — 2021. — № 39. — С. 122—123.
- Дадиомова, О. В. Эпохально-стилевые закономерности и критерии периодизации истории музыкального искусства Беларуси / О. В. Дадиомова // Музыкальная культура Беларуси: национальный «голос» в художественной партитуре мира / сост. Е. В. Лисова, Э. А. Олейникова; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Вып. 55. — Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2022. — С. 6-10.
- Дадиомова, О. В. Музыкально-исторический путь Беларуси: междисциплинарные научные проекции и личный опыт осмысления / О. В. Дадиомова // Белорусская и мировая музыкальная культура: опыт научного осмысления на современном этапе / сост. Т. Л. Беркович, Е. В. Лисова; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Вып. 59. — Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2023. — С. 3-10.
- Дадиомова, О. В. О единстве мироздания: музыкальная культура Беларуси в свете... квантовой теории / О. В. Дадиомова // Методологические и терминологические вопросы искусствознания / Ред.-сост. Г.У. Лукина. - М.: Государственный институт искусствознания, 2024. - С.40-46.
Кніга вершаў і прозы
[правіць | правіць зыходнік]- Дадиомова, О. Жизнь за чертой боли = Жыццё па-за мяжой болю / О. В. Дадиомова; [на рус. и бел. яз.]; отв. ред. Н. А. Копытько. — Минск : Ковчег, 2021. — 145 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дадзіёмава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дадиомова Ольга Владимировна // Белорусская государственная консерватория — Академия музыки : история в лицах : (1932—2017 гг.) / Сост. : Е. Н. Дулова [и др.]. — Минск : Мастацкая літаратура, 2017. — С. 110—115.
- Берестень, С. Музыкальный миллениум Ольги Дадиомовой (О новой книге. О «людях во времени». И не только) // Неман. — 2019. — № 10. — С. 136—148.
- Царык, В. С. Музычнае мастацтва Мінскай вобласці як сфера музычна-асветніцкай дзейнасці прафесара Вольгі Уладзіміраўны Дадзіёмавай / В. С. Царык // Вес. Беларус. дзярж. акад. музыкі. — 2023. — № 42. — С. 73—76.
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Дактары мастацтвазнаўства
- Прафесары
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Музыказнаўцы Беларусі