Слуцкі Гасцінец (станцыя метро)
«Слуцкі Гасцінец» руск.: Слуцкий Гостинец | |
---|---|
Зеленалужская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 30 снежня 2024 |
Праектная назва | Каржанеўскага |
Ранейшыя назвы |
Слуцкая шаша Курасоўшчына |
Раён | Кастрычніцкі |
Глыбіня залажэння, м | 10 |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Выхад да вуліц | вуліц Кіжаватава, Сярова і Каржанеўскага |
Наземны транспарт | А: 7, 7а, 28, 30с, 45, 48, 53, 88с, 97, 104, 114с, 125, 134с, 148с, 176э, 179с |
Код станцыі | 310 |
Суседнія станцыі | Немаршанскі сад |
![]() |
Слуцкі Гасцінец (трансліт.: Slucki Hasciniec) — станцыя Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна, якая размешчана на скрыжаванні вуліц Кіжаватава і Каржанеўскага. Канцавая станцыя Зеленалужскай лініі. Адкрыта 30 снежня 2024 года[1]. «Слуцкі гасцінец», як і ўсе астатнія станцыі Зеленалужскай лініі, абсталяваны платформеннымі рассоўнымі дзвярыма.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле першапачатковых планаў, першая чарга павінна была складацца з сямі станцый: «Слуцкі гасцінец», «Немаршанскі сад», «Аэрадромная», «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча». Яны павінны былі быць пабудаваны да 2017 года. Але затым было абвешчана, што да 2017 будуць пабудаваны толькі 4 станцыі: «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча». Станцыі «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец», а таксама дэпо планавалася пабудаваць у рамках другой чаргі пасля 2022 года[2].