Перайсці да зместу

Плошча Леніна (станцыя метро, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Плошча Леніна»
руск.: Площадь Ленина
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 30 чэрвеня 1984
Праектная назва Вакзальная
Ранейшыя назвы «Плошча Незалежнасці» (1992—2003, неафіцыйная)
Раён Цэнтральны
Тып аднаскляпеністая дробнага залажэння
Колькасць платформаў 1
Тып платформы астраўная
Форма платформы прамая
Архітэктары Юрый Міхайлавіч Градаў, Леанід Мендэлевіч Левін, Аляксандр Вульфавіч Тылевіч і Віктар Віктаравіч Барташэвіч
Мастакі Веніямін Мігаль[d] і Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Выхад да вуліц плошча Незалежнасці, Бабруйская вуліца, Прывакзальная плошча, вуліца Кірава, Ленінградская вуліца
Размяшчэнне Мінскі чыгуначны вакзал
Пераходы на станцыі Вакзальная
Наземны транспарт А: 1, 3с, 40, 46, 47с, 50с, 69, 78, 79, 79д, 81э, 100, 102, 111, 115э, 119с, 123, 127а, 151э, 175э; Тб: 3, 4, 5, 6, 7, 16, 20, 30, 36, 44, 58; Т: 1, 4, 7
Час адкрыцця 5:30
Час закрыцця 0:40
Код станцыі 115
Суседнія станцыі Інстытут Культуры і Кастрычніцкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Уручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Грушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Міхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Пятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Малінаўка
Шчомысліца

«Пло́шча Ле́ніна» (трансліт.: Plošča Lienina) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчаная на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Інстытут культуры». Пабудавана па праекце архітэктараў Ю. Градава, Л. Левіна, А. Тылевіча[заўв 1], В. Барташэвіча, мастакоў В. Мігаля і А. Анікейчыка[1]. «Плошча Леніна» была адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро. З’яўляецца адной з самых загружаных станцый метро ў Мінску — у сярэднім ёй карыстаецца да 95,2 тыс. чалавек у суткі[2].

З 1992 года па 2003 год станцыя аб’яўлялася як «Плошча Незалежнасці», аднак затым першапачатковая назва станцыі была адноўлена. Па словах начальніка тэхнічнага аддзела Мінскага метрапалітэна, афіцыйнага рашэння аб перайменаванні станцыі «Плошча Леніна» ў «Плошча Незалежнасці» ніколі не прымалася, аднак былі вусныя распараджэнні кіраўніцтва Мінгарвыканкама. З 2008 года станцыя аб’яўляецца як «станцыя Плошча Леніна, выхад да чыгуначнага вакзала і Плошчы Незалежнасці». 15 сакавіка 2010 года камісія Мінскага гарвыканкама па названні і пераназванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак горада ўнесла прапанову аб пераназванні станцыі метро «Плошча Леніна» ў «Плошча Незалежнасці».

Арыгінальнасць архітэктурна-мастацкага вырашэння станцыі ў адсутнасці калон, у прастаце і цэласнасці інтэр’ераў. Перонная зала перакрыта жалезабетонным скляпеннем лаканічнай формы. Свяцільні размешчаны за інфармацыйнымі карнізамі на пуцявых сценах. У цэнтры пероннай залы дэкаратыўна-мастацкі элемент «Светач»[1] у выглядзе калоны, увянчанай сярпом і молатам. Пуцявыя сцены абліцаваны белым і чырвоным мармурам, падлога выкладзена светла-шэрым, цёмна-шэрым і чорным гранітам[1].

Удалае размяшчэнне станцыі «Плошча Леніна» дазволіла аб’яднаць два асноўныя пасажыраўтваральныя вузлы горада — Чыгуначны вакзал і плошчу Незалежнасці. Адзін з выхадаў станцыі размешчаны на Прывакзальнай плошчы, прычым па падземным тунэлі, адкрытым у 2003 годзе, са станцыі можна трапіць прама ў новы будынак вакзала і на пасадачныя платформы. Таксама, на Прывакзальнай плошчы размешчаны аўтавакзал «Цэнтральны» і пасадкавыя платформы электрычак. Другі выхад, абсталяваны трыма стужкамі эскалатараў, вядзе на плошчу Незалежнасці, на якой размешчаны будынкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Дома Урада, Мінгарвыканкама, цэнтральнага паштамта, а таксама цагляны Чырвоны касцёл.

Перагон паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Кастрычніцкая» — адзін з самых доўгіх у мінскім метро.

  1. У крыніцы, відаць памылкова, названы С. Тылевіч
  1. а б в Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Ежедневно услугами минского метро пользуются примерно 918 тыс. пассажиров(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2015. Праверана 16 красавіка 2015.