Пярэспа (станцыя метро)
«Пярэспа» Piarespa | |
|---|---|
Зеленалужская лінія | |
| | |
| Меркаваная дата адкрыцця: |
2028 |
| Ранейшыя назвы | Праспект Машэрава |
| Раён | Цэнтральны |
| Код станцыі | 318 |
| Суседнія станцыі | Камароўская і Юбілейная плошча |
Пярэспа (трансліт.: Piarespa) — запраектаваная станцыя трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна[1]. Станцыю плануюць размясціць на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткіна[2].
Назва «Пярэспа» ад аднайменнай гістарычнай мясцовасці і ракі Пярэспы. Пачатковая праектная назва — «Праспект Машэрава».
Трэцяя чарга Зеленалужскай лініі складаецца з 3 станцый: «Пярэспы», «Камароўскай» і «Парк Дружбы Народаў». Паводле планаў, будаўніцтва мусяць скончыць да 2028—2029 года[3].
Праект
[правіць | правіць зыходнік]
Праект «Пярэспы» будзе нагадваць станцыі «Міхалова» і «Немаршанскі Сад», а таксама падобны да праектаў «Прафсаюзнай» і «Камароўскай». Шматпавярховая, кампактная, эскалатары па цэнтры станцыі. Вестыбюль будзе таксама адзін. Праект спадабаўся метрабудаўнікам за кампактнасць, адносную таннасць і хуткасць будаўніцтва. Глыбіня — таксама каля 12 метраў. Выхадаў з падземнага пераходу будзе чатыры — па два на кожны бок праспекту Машэрава[4].