Снежнаягаднік белы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Снежнаягаднік белы
Symphoricarpos albus 003.JPG
Выгляд плоду і лісця
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Symphoricarpos albus

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35332
NCBI  13702
EOL  488109
IPNI  149485-1
TPL  kew-2486129

Снежнаягаднік белы, Снежная ягада[3], Снягулькі[4] (Symphoricarpos albus) — куст, дэкаратыўная расліна роду Снежнаягаднік сямейства Бружмелевыя. Радзіма — Паўночная Амерыка, дзе ён расце ў Канадзе і на поўначы ЗША.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульны від расліны

Лістападны хмызняк вышынёй да 1,5 метра з тонкімі пабегамі. Лісце супратыўнае, яйкападобнае або авальнае, цэльнакрайняе, даўжынёй да 2-5 см. З верхняга боку зялёнае, голае, з ніжняга — шызае і злёгку апушчанае.

Кветкі дробныя (0,6 см дыяметрам), са званочкавым 4-5-лопасцевым ружовым венчыкам, сабраным у густыя кісцепадобныя суквецці ў пазухах лісця. Цвіце з мая па верасень. Плод шарападобны, дыяметрам да 1 см, белага колеру, з двума костачкамі ўнутры, неядомы. Спее у верасні, доўга не ападае.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Ужываецца ў якасці дэкаратыўнай расліны, у асноўным у жывых загарадзях, але добра глядзіцца і ў адзіночных пасадках. Квітнее доўга і багата, на расліне можна ўбачыць і кветкі і плады адначасова. Зімаўстойлівасць расліны высокая, непатрабавальная, добра пераносіць стрыжку. Размножваюць снежнаягаднік атводкамі, тронкамі, дзяленнем куста і насеннем.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924