Сомінскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сомінскае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,9 км
Шырыня 0,65 км
Плошча 0,41 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,5 км
Найбольшая глыбіня 33,5 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Сомінскае (Беларусь)
Сомінскае
Сомінскае
Сомінскае (Брэсцкая вобласць)
Сомінскае
Сомінскае
Map

Со́мінскае — возера ў Беларусі, у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне Агінскага канала, за 44 км на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы.

Плошча паверхні 0,41 км², даўжыня 900 м, найбольшая шырыня 650 м, найбольшая глыбіня 33,5 м, даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна карставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад хмызняком, на паўночным захадзе разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Дно возера да глыбіні 10 м выслана пяском, ніжэй сапрапелем. Зарастае расліннасцю да глыбіні 4 м.

На заходнім беразе возера вёска Соміна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]