Соня лясная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соня лясная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dryomys nitedula Pallas, 1778


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  584967
NCBI  55145
EOL  327933
FW  131736

Соня лясная (Dryomys nitedula) — млекакормячая жывёліна, грызун сямейства соневых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 8-12 см, хваста 6-11 см. Поўсць пушыстая, мяккая, на спіне шаравата-бурая з рыжаватым адценнем, па брушку, грудэях і горле светлая, жаўтавата-белая. Хвост прыплюснуты, укрыты валасамі, зверху шэры, знізу белаваты. Ад носа да да вуха праходзіць чорная паласа. Морда вострая, вушы акруглыя. Заднія ногі даўжэй за пярэднія.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў сярэдняй паласе Усходняй Еўропы, на Каўказе, у горных лясах Сярэдняй Азіі і Казахстана, магчыма, на Алтаі. Трапляецца ў густых мяшаных і шыракалістых лясах, садах, на ўзлесках і высечках.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Жыве пераважна на дрэвах, часта спускаецца на зямлю. Актыўная ноччу і на змярканні. На зіму ўпадае ў спячку.

Корміцца арэхамі, жалудамі, насеннем, ягадамі, пупышкамі, карой парасткаў, насякомымі, радзей яйцамі птушак. Зрэдку запасае корм у дуплах.

Шарападобныя гнёзды будуе з імху, травы ў кронах дрэў, на кустах, у дуплах, зрэдку паміж каранямі, пад пнямі. Размнажаецца з мая да жніўня. Цяжарнасць каля 30 сут. Прыплод у чэрвені—ліпені. Нараджае 3—4 (часам да 7) голых сляпых дзіцянят.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]