Спаса-Праабражэнская царква (Грыцкавічы)
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
![]() | |
54°34′50″ пн. ш. 28°56′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія |
Барысаўская епархія Крупскае благачынне |
![]() |
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Грыцкавічы Крупскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/52/Hryckavi%C4%8Dy%2C_Spaskaja._%D0%93%D1%80%D1%8B%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B%2C_%D0%A1%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281900%29.jpg/220px-Hryckavi%C4%8Dy%2C_Spaskaja._%D0%93%D1%80%D1%8B%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B%2C_%D0%A1%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281900%29.jpg)
На высокім узгорку, на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана каля 1822 г. з дрэва. Двух’ярусная слуповая шатровая званіца стаяла асобна перад царквой. Была прыпісана да Халопеніцкай Успенскай царквы'. Каля царквы захаваўся старажытны каменны крыж.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор народнага дойлідства. Вырашана кампактным прамавугольным зрубам на бутавым падмурку і пад вальмавым дахам (гонтавы перакрыты бляхай у 1979), якія пераходзяць у шатровы над пяціграннай апсідай з нізкімі бакавымі рызніцамі. Дах па цэнтры завершаны васьмігранным шатровым барабанам з невялікай макаўкай на вузкай шыі. Уваходы праз двухслуповы ганак з двухсхільнай навіссю. Вертыкальна ашаляваныя сцены апяразаны падкарнізнай аркатурай і маюць па адным прамавугольным (у апсідзе лучковым) аконным праёме, расчлянёным брусамі-сцяжкамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Грыцкавічы)
- РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 822, арк. 99;
- Описание церквей и приходов Минской епархии. Игуменский уезд. Мн., 1879. С. 245.