Перайсці да зместу

Спаса-Праабражэнская царква (Жолкіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
51°54′36″ пн. ш. 26°20′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Жолкіна
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Дата пабудовы 1996 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Жолкіна Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Пабудавана ў 1996 г. на месцы знішчанай пад час ВАВ драўлянай царквы 19 ст.

Вырашана прамавугольным зрубам пад вальмавым дахам, завершаным па ўскрайках цыбулепадобнымі купаламі. Галоўкай завершаны пакаты шатровы дах далучанай да фасада двух'яруснай чатырохграннай званіцы. Ход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Алтарная частка вырашана пяцігранным апсідным прырубам.

Зноскі

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.