Спаса-Праабражэнская царква (Хаціслаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
Хаціслаў. Спаса-Праабражэнская царква.jpg
51°42′29″ пн. ш. 24°05′45″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Хаціслаў
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства, барока
Дата пабудовы 1799 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000525шыфр 112Г000525

Спаса-Праабражэнская царква (Брэсцкая вобласць)
Спаса-Праабражэнская царква
Спаса-Праабражэнская царква

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Хаціслаў (Маларыцкі раён). Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока.

Пабудавана ў 1799 г. У 1867 г. да царквы прыбудаваная званіца. У 1989 г. царква аддадзеная вернікам (з 1990 г. на рэстаўрацыі).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды

Асноўны зруб прамавугольны ў плане са зрэзанымі ў заходняй частцы вугламі і вузкі трохгранны бабінец накрыты агульным двухсхільным дахам з гранёным барочным купалам у цэнтры. Такія ж купалкі ў цэнтры больш нізкага шматсхільнага даху над пяціграннай апсідай і над дзвюма трох'яруснымі вежамі, якія фланкіруюць галоўны фасад. Трох'ярусны галоўны фасад мае прасторавую структуру, па вертыкалі падзелены на тры часткі, размешчаныя пад вуглом адна да адной. Сярэдняя частка завяршаецца трохвугольным франтонам, пакатыя бакавыя нагадваюць валюты мураваных храмаў позняга барока і ракако.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры дамінуе цэнтральнае памяшканне, перакрытае зрубным люстраным скляпеннем. Бабінец з хорамі пад ім і алтарны зруб маюць плоскасную бэлечную столь. Апсіда вылучана шмат'ярусным разным іканасіасам, створаным у 1830-я гг.

Званіца[правіць | правіць зыходнік]

Пабач з царквой размешчана трох'ярусная званіца (васьмярык на двух чацверыках), завершаная шатровым дахам з дэкаратыўнымі какошнікамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]