Кадам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Кадам
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1209
Насельніцтва
  • 5 183 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
49139
Паштовыя індэксы
391670 і 391671
Код АКАТП
Кадам на карце Расіі ±
Кадам (Расія)
Кадам
Кадам (Разанская вобласць)
Кадам

Кадам[2] (руск.: Ка́дом) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Кадамскага раёна Разанскай вобласці Расіі. Пасёлак размешчаны на абодвух берагах ракі Мокшы, за 245 км ад Разані, за 59 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Сасава на лініі Разань — Рузаеўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кадам вядомы з 1209 года, упершыню згадваецца ў Ніканаўскім летапісе. У 1652—1764 гадах тут існаваў мужчынскі манастыр. З 1779 года Кадам — павятовы горад Тамбоўскага намесніцтва. У 1787 годзе быў выведзены за штат. У 1861 годзе ў Кадаме налічвалася 7365 жыхароў, дзейнічалі чатыры царквы, жаночы манастыр.

Статус горада Кадам насіў да 1926 года, у 1958 годзе быў зацверджаны пасёлкам гарадскога тыпу.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20200822004543/https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Разанскай вобласці