Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву (Слуцк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слуцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву
Заснавана 6 кастрычніка 1954
Тып дзіцяча-юнацкая спартыўная школа[d]
Адрас Слуцк, вул. Віленская, 4а
Сайт sdushor.slutsk-vedy.gov.by (англ.)(руск.)(бел.)

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву — дзяржаўная ўстанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якая размяшчаецца ў г. Слуцку[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзіцячая спартыўная школа ў Слуцку была створана на базе спартыўнай залы Дома афіцэраў па рашэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 449 ад 6 кастрычніка 1954 года. Тады было адкрыта пяць аддзяленняў: баскетбол, футбол, лёгкая атлетыка, валейбол і спартыўная гімнастыка[1].

За больш чым 60-гадовую гісторыю школы падрыхтавана пяць заслужаных майстроў спорту, адзінаццаць майстроў спорту міжнароднага класа і пяцьдзесят адзін майстар спорту[1].

На 2020 год школа праводзіць падрыхтоўку спартсменаў па чатырох відах спорту: гандбол, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка і плаванне[1].

Вядомыя выхаванцы[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерска-выкладчыцкі склад[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]