Віленская вуліца (Слуцк)
Выгляд
Віленская Слуцк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Слуцк |
Ранейшыя назвы | Карла Лібкнехта, Падпольная, Трайчанская |
Паштовы індэкс | 223610, 223609, 223607 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віленская вуліца — вуліца ў Слуцку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Інвентарызацыі вуліц Слуцка XVII і XIX стагоддзяў пачынаюцца з вуліцы Віленскай, паказваючы на асаблівую значнасць заходняга напрамку для горада[1]. Вуліца вяла ад Віленскай брамы да цэнтра горада. Тагачасная Віленская вуліца была карацейшай, паколькі сучасная далучыла да сябе былую Трайчанскую.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца пачынаецца ад вуліцы Максіма Багдановіча і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцамі Тутарынава і Салігорскай. Перасякаецца з вуліцамі Садовай, 3-й Працоўнай, Трайчанскай, Кулікова, 2-й Заходняй, Краснагвардзейскай і завулкамі.
Вядомыя будынкі і адрасы
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычныя будынкі і ўстановы
[правіць | правіць зыходнік]- Трайчанскі манастыр (не захаваўся)
- Харальная сінагога (не захаваўся)
Сучасныя будынкі
[правіць | правіць зыходнік]Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]Акрамя гэтага з цотнага боку мяжуе са Слуцкім паркам культуры і адпачынку
Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- 45 — Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж (у будынку былога духоўнага вучылішча (1885, архітэктар Л. Садоўскі))
- 53 — Слуцкі філіял РУП Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры
- 55 — Слуцкі раённы ваенны камісарыят
- 59а — Свята-Аляксандра-Неўская царква (2006)
- 61 — Школа № 2 (сучасны будынак з 1961)
Зноскі
- ↑ Что мы знаем об улицах Слуцка (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Видлога В. Серыя артыкулаў «Па старых адрасах». Газета «Слуцкi Край» 2000—2011 г.
- БНИАф. «Дело о продаже кн. Витгенштейном города Слуцка казне». 147, оп. 3, д. 17822.
- Карты Слуцка начала XVII в., конца XVII в., XVIII в.,XIX в., Шуберта 1860 г., РККА 1936 г., Слуцка 1958 г.
Віленская вуліца (Слуцк) на Вікісховішчы |