Школа № 10 імя С. Ф. Рубанава (Слуцк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Школа № 10 імя С. Ф. Рубанава
Заснавана 28 лістапада 1938
Тып сярэдняя школа[d]
Адрас Слуцк, вул. Уласаўца, 3

Школа № 10 імя С. Ф. Рубанава — сярэдняя навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Слуцку па адрасе вул. Уласаўца, 3.

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя школы пачалася з будынка, у якім было 13 класных памяшканняў, 28 лістапада 1938 года. Пры школе не мелася спартыўнай залы і навучальных майстэрняў. У час вайны ў школе быў размешчаны ваенны шпіталь з чэрвеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года. Падчас вызвалення школа была часткова разбурана, але ўжо ў ліпені 1944 годзе на пасяджэнні гарвыканкама было прынята рашэнне аднавіць будынак да пачатку навучальнага году. У 1947 годзе быў праведзены капітальны рэмонт школы[1].

У канцы 1950-х гаспадарчым спосабам была пабудавана спартыўная зала. У сярэдзіне 1960-х гадоў да школы быў прыбудаваны двухпавярховы корпус[1].

У 1980-х гадах школа атрымала яшчэ адну прыбудову. У ёй змясціліся новыя кабінеты, з’явіліся спартыўная і актавая залы, сталовая[1].

Дырэктары школы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1938—1939 — Беразоўскі Пётр Аляксандравіч
  • 1939—1941 — Журавель Барыс Аляксандравіч
  • 1944 — Сарагавец В. А.
  • 1944—1948 — Козел Фёдар Сямёнавіч
  • 1948—1987 — Рубанаў Сяргей Фёдаравіч
  • 1987—1998 — Каляда Мікалай Уладзіміравіч
  • 1998—2013 — Дулін Уладзімір Мікалаевіч
  • 2013— цяперашні час — Шыловіч Аляксандр Мікалаевіч

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1974 годзе 10-я школа была ўдзельніцай ВДНГ СССР  (руск.), дзе ўзнагароджана дыпломамі I і II ступені. Настаўнік фізікі, 32-гадовы педагог І. П. Лазоўскі за дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай адукацыі быў узнагароджаны бронзавым медалём Галоўнага камітэта ВДНГ СССР[3].

Зноскі