Вятроўнік звычайны
Вятроўнік звычайны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Filipendula vulgaris Moench, 1794 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Вятро́ўнік звычайны, земляныя арэшкі[3] (Filipendula vulgaris) — від кветкавых раслін з роду Вятроўнік (Filipendula) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[3] см. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, двойчыперыста-надрэзанае, з вузкім долямі. На каранях расліны маюцца клубні («арэшкі») верацёнападобнай ці амаль шарападобнай формы. Кветкі дробныя, з шасцю чашалісцікамі і пялёсткамі, у мяцёльчатых суквеццях. Колер кветак белы з чырванаватым адценнем. Плод — сухі шматарэшак з 12 прамых, злёгку апушаных плодзікаў[3].
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Еўраазіяцкі від. Расце на заліўных лугах, у поймах рэк, на ўзлесках і лясных палянах, сярод хмызняку[3]. Цвіце ў чэрвені—ліпені[3].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая расліна. Выкарыстоўваюцца карэнішчы з клубянькамі. Клубянькі ядомыя[3].
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]На сайце The Plant List пералічаны наступныя сінонімы:
- Filipendula filipendula (L.) Voss
- Filipendula hexapetala Gilib.
- Filipendula hexapetala Gilib. ex Maxim.
- Filipendula pubescens (DC.) Fourr.
- Spiraea filipendula L.
- Spiraea filipendula var. minor Gouan ex Cambess.
- Spiraea filipendula var. pubescens (DC.) Cambess.
- Spiraea filipendula var. vulgaris Cambess.
- Spiraea gigantea Gand.
- Spiraea noeana Gand.
- Spiraea pubescens DC.
- Spiraea tuberosa Salisb.
- Spiraea vulgaris (Moench) Gray
- Ulmaria filipendula (L.) Hill
- Ulmaria filipendula (L.) A.Braun ex Asch.
- Ulmaria filipendula (L.) Hill ex Focke
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г д е Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прусакова Б. М. Вятроўнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 526—527. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лабазник обыкновенный — Filipendula vulgaris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)