Перайсці да зместу

Спірэя дубраўкалістая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спірэя дубраўкалістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spiraea chamaedryfolia L., Sp. Pl. 1: 489 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505335
NCBI  701263
EOL  231597
GRIN  t:35278
IPNI  742175-1
TPL  rjp-394

Спірэя дубраўкалістая[1] (Spiraea chamaedryfolia) — від кветкавых раслін роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна і меданос.

Марозаўстойлівы куст са шчыльнай круглявай кронай, утворанай рабрыстымі парасткамі. У вышыню вырастае да 1,5—2 м. Цвіце ў маі—чэрвені, плоданасіць у ліпені—жніўні.

Лісце шырокадаўгавата-яйкападобнае, востраканцовае, ля асновы закругленае або клінавата звужанае, край да сярэдзіны суцэльны, а бліжэй да заканчэння пласцінкі двойчы пільчаты. Даўжыня ад 3,5 см да 4,5 см. Верхні бок лісця ярка-зялёнага колеру, ніжні — шызы.

Белыя кветкі сабраны ў 6—20-кветкавыя шчыткападобныя суквецці. Кветаножкі голыя.

Плады — голыя лістоўкі, якія змяшчаюць дробнае, плоскае, карычневае, крылатае насенне.

Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Спирея дубровколистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Арлёнак Я. І. Спірэ́я // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 582.  599 с., іл. 10 000 экз.
  • Род́ Спирея — Spirea L. // Декоративные растения СССР (руск.) / Б. Н. Головкин, Л. А. Китаева, Э. П. Немченко. М.: Мысль, 1986. — С. 180—181. — 320 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). 100 000 экз.
  • Спирея дубровколистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)