Перайсці да зместу

Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўночнай Македоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аб’ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўночнай Македоніі () і кандыдаты на ўключэнне ў спіс

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўночнай Македоніі значыцца 1 найменне (на 2014), гэта складае 0,1 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Адзіны аб’ект уключаны ў спіс па змяшаных крытэрыях, прычым ён прызнаны як шэдэўрам чалавечага генія (крытэрый i), так і прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 3 аб’екта на тэрыторыі Македоніі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Паўночная Македонія, у якасці незалежнай дзяржавы, ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 30 красавіка 1997 года[2]. Аднак адзіны аб’ект, размешчаны на тэрыторыі Паўночнай Македоніі, быў занесены ў спіс яшчэ ў 1979 годзе на 3-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, калі краіна з’яўлялася часткай СФРЮ.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год занясення ў спіс Крытэрыі
1 Горад Охрыд і возера — культурна-гістарычныя славутасці і прыроднае асяроддзе
(макед.: Природно и културно богатство на Охридскиот регион)
Паўднёва-Заходні рэгіён
IX стагоддзе 1979, 1980 гады 99 i, iii, iv, vii

Папярэдні спіс

[правіць | правіць зыходнік]

У табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У даным спісе паказаны аб’екты, прапанаваныя ўрадам Македоніі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год занясення ў папярэдні спіс Крытэрыі
1 Пячора Слацінскі Ізвар
(макед.: Пештера Слатински извор)
Рэгіён: Паўднёва-Заходні 2004 1917 vii, viii, ix
2 Крэпасць Маркаві Кулі
(макед.: Маркови Кули)
Рэгіён: Пелаганійскі XIIIXIV стагоддзі 2004 1918 vii, viii, ix
3 Археа-астранамічны помнік Кокіна
(макед.: Мегалитската опсерваторија Кокино)
Рэгіён: Паўночна-Усходні XVIII стагоддзе да н.э. 2009 5413 i, ii, iii

Зноскі

  1. Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб’екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўночнай Македоніі. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 6 снежня 2010.
  2. The States Parties - the Former Yugoslav Republic of Macedonia. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 6 снежня 2010.