Перайсці да зместу

Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Латвіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Латвійскай Рэспубліцы значыцца 2 найменні (на 2014 год), гэта складае 0,2 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Абодва аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 1 з іх прызнаны шэдэўрам чалавечага генія (крытэрый i). Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 3 аб'екта на тэрыторыі Латвіі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Латвійская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 10 студзеня 1995 года[2]. Першы аб'ект, размешчаны на тэрыторыі Латвіі быў занесены ў спіс у 1997 годзе на 21-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У табліцы ніжэй аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс № Крытэрыі
1 Гістарычны цэнтр Рыгі
(лат.: Vecrīga)
Рэспубліканскі горад: Рыга 1997 № 852 i, ii
2 Геадэзічная дуга Струвэ
(лат.: Strūves ģeodēziskais loks)
(2 пункты)
Край: Эргльскі
Рэспубліканскі горад: Екабпілс
(Сумесна з Нарвегіяй , Швецыяй , Фінляндыяй , Расіяй , Эстоніяй , Літвой , Беларуссю , Малдовай , Украінай )
XIX ст. 2005 1187 ii, iii, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб'екта

[правіць | правіць зыходнік]
Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Латвіі

Папярэдні спіс

[правіць | правіць зыходнік]

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб'екты, прапанаваныя ўрадам Латвіі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс № Крытэрыі
1Месцы і помнікі эпохі вікінгаў
* Археалагічны комплекс Гробіня
(лат.: Grobiņa)
Край: ГробінскіVIII—XII стагоддзя20115608iii
2Старая частка горада Кулдыга і даліна ракі Вэнта
(лат.: Kuldīga/Venta)
Край: КулдыжскіЗ XIII стагоддзя20115609ii, iv, vi
3Звіліны Верхняй Даўгавы
(лат.: Daugavas loki)
Краі: Даўгаўпілскі, Краслаўскі—20115610v, viii, x

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў

[правіць | правіць зыходнік]
Кандыдаты, якія ўвайшлі ў Папярэдні спіс

Зноскі

  1. ↑ Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Латвіі. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 2 снежня 2010.
  2. ↑ The States Parties - Latvia. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 2 снежня 2010.