Станіслаў Гумкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Гумкоўскі
польск.: Stanisław Gumkowski
Род дзейнасці: місіянер-езуіт
Дата нараджэння: 14 лістапада 1741
Месца нараджэння: Мазовія
Дата смерці: 20 красавіка 1799
Месца смерці: Полацк

Станіслаў Гумкоўскі (польск.: Stanisław Gumkowski; 14 лістапада 1741, Мазовія20 красавіка 1799, Полацк[1]) – езуіцкі місіянер.

Уступіў у Таварыства Ісуса 22 жніўня 1760 г. у Нясвіжы. Вывучаў філасофію і матэматыку ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1764–1767). Выкладаў рыторыку, паэтыку і гісторыю ў Слуцку (1767–1768). Прайшоў курс архітэктуры (1768–1769), а потым тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1770–1774). У 1773 г. высвечаны ў Полацку на ксяндза[1]. І ў далейшым быў звязаны полацкай езуіцкай пляцоўкай, у тым ліку як яе пракуратар (лац.: procurator domus, пасада, блізкая сучаснай «загадчык гаспадаркі»[2]; 1776–1777 і 1782–1783[3]), вандроўны місіянер (1784–1795), памочнік магістра навіцыяту (1795–1799)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.