Станіслаў Гутэн-Чапскі
| Станіслаў Гутэн-Чапскі | |
|---|---|
| Герб «Ляліва» | |
| Нараджэнне |
1779
|
| Смерць |
1844 |
| Род | Чапскія |
| Бацька | Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі |
| Маці | Вераніка з Радзівілаў[d] |
| Жонка | Соф’я з Абуховічаў[d] |
| Дзеці | Мар’ян Гутэн-Чапскі, Эдвард Чапскі, Міхаліна Марыя з Гутэн-Чапскіх[d] і Адольф Гутэн-Чапскі[d] |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя |
|
| Званне | палкоўнік |
| Камандаваў | 22-ім пяхотным палком |
| Бітвы | вайна 1812: Бітва на Бярэзіне, кампанія 1813 |
| Узнагароды | |
Станіслаў Гутэн-Ча́пскі (1779, Нясвіж — 1844, Кеданы) — вайсковы дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]3 роду Чапскіх, сын холмінскага ваяводы Францішка Станіслава і Веранікі Радзівіл, сястры Пане Каханку. Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім і Віленскім піярскім калегіумах. У 1811 годзе новы нясвіжскі ардынат, кузен Дамінік Геранім Радзівіл перадаў яму Кейданы як частку пасагу маці.
У вайну 1812 года змагаўся на баку Напалеона як камандзір 22-га пяхотнага палка Польскага войска Генеральнай Канфедэрацыі, які быў разбіты пад Новым Свержанем і ў Койданаве. Удзельнічаў у Бярэзінскай аперацыі 1812, кампаніі 1813 года. Эміграваў у Парыж. Вымушаны вярнуцца ў Кейданы праз пагрозы расійскіх уладаў канфіскаваць маёнткі.
Станіслаў быў жанаты на Сафіі, дачцэ менскага кашталяна Міхала Абуховіча, і меў ад яе трох сыноў. Мацей і Эдвард прымалі ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў, за што былі высланы ў Сібір, а іх маёнткі канфіскаваны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1779 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжы
- Памерлі ў 1844 годзе
- Памерлі ў Ковенскай губерні
- Чапскія
- Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Віленскага піярскага калегіума
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Асобы
- Імігравалі ў Францыю з Беларусі
- Памерлі ў Каўнаскім павеце