Перайсці да зместу

Станіслаў Пятровіч Барадаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Пятровіч Барадаўка
Сцяг Старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
8 снежня 2009 — 15 красавіка 2013
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік Віктар Іванавіч Шорыкаў
Пераемнік Уладзімір Міхайлавіч Цумараў

Нараджэнне 21 жніўня 1956(1956-08-21) (68 гадоў)
Адукацыя

Станіслаў Пятровіч Барадаўка (нар. 21 жніўня 1956, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

У 1978 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працоўны шлях пачаў з пасады майстра Глускага раёна электрычных сетак Бабруйскага прадпрыемства электрычных сетак РЭУ «Магілёўэнерга» ў г. Бабруйску. Далей займаў пасаду начальніка Бабруйскага сельскага РЭС Бабруйскага прадпрыемства электрычных сетак «Магілёўэнерга». У 19861995 гг. працаваў старшынёй прафсаюзнага камітэта Бабруйскага прадпрыемства электрычных сетак «Магілёўэнерга», намеснікам дырэктара і галоўным інжынерам Бабруйскіх электрычных сетак[1].

У 19952001 гадах старшыня Ленінскага райвыканкама г. Бабруйска, затым главой Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска. У 2001—2008 гадах працаваў дырэктарам філіяла РУП «Магілёўэнерга» Бабруйскія электрычныя сеткі. З 3 студзеня 2008 года быў генеральным дырэктарам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўэнерга»[1].

З 8 снежня 2009 года Старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта[1]. 15 красавіка 2013 года сышоў у адстаўку[2].

Зноскі

  1. а б в г Бородавко Станислав Петрович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2018. Праверана 12 верасня 2018.
  2. В Могилеве новый руководитель городской администрации(недаступная спасылка)