Перайсці да зместу

Станіслаў Ягмін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Ягмін
Пелікан
Пелікан
маршалак шляхты Кобрынскага павета
з 1823

Нараджэнне 1796
Смерць 1864[1]
Род Ягміны[d]
Бацька Каятан Станіслаў Ягмін[d]
Жонка Паўліна Валовіч[d][1]
Дзеці Фелікс Станіслававіч Ягмін
Член у
Чын
  • камер-юнкер[d]

Станіслаў Ягмін (польск.: Stanisław Jagmin; 1796[2] — 1864) — дзяржаўны службовец.

Паходзіў са шляхецкага роду Ягмінаў герба «Пелікан». Нарадзіліся ў сям’і Каэтана Станіслава Ягміна і Даміцэлы з Малішэўскіх. Меў братоў Паўла і Фелікса.

Суддзя апеляцыйна-межавага суда Кобрынскага павета. У 1815 — суддзя апеляцыйна-межавага суда Гродзенскай губерні. У 1817 — прысяжны 2-га дэпартамента Гродзенскага галоўнага суда. У 1819—1821 — асэсар Гродзенскага галоўнага суда. У 1823 г. — маршалак кобрынскі. У 1832 — камер-юнкер імператарскага двара. У 1835 — сябра Брэсцкага камітэта да спраў апісання грамадзянскай нерухомасці[3].

Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 1-й ст. у 1819, 3-й ст. — у 1821[3].

У шлюбе з графіняй Паўлінай з Валовічаў, дачкой Казіміра Валовіча і Марыі з Фёлькерзамбаў.

Зноскі

  1. 1 2 Wołłowiczowie herbu Bogorya // Złota księga szlachty polskiej. Rocznik XI / пад рэд. T. ŻychlińskiPoznań: Franciszek Chocieszyński, 1889. — С. 270. — 357 с.
  2. у 1821 г. меў 26 гадоў
  3. 1 2 Швед, В. В. Ягмін Станіслаў // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. ISBN 978-985-417-866-0.