Старадворскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старадворскае
Каардынаты: 55°07′42,78″ пн. ш. 27°05′59,99″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
Даўжыня 2,6 км
Шырыня 450 км
Плошча 0,3 км²
Аб'ём 0,0011 км³
Найбольшая глыбіня 8,5 м
Сярэдняя глыбіня 3,8 м
Плошча вадазбору 21,6 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Год напаўнення 1982
Старадворскае (Беларусь)
Старадворскае
Старадворскае
Старадворскае (Віцебская вобласць)
Старадворскае
Старадворскае

Старадво́рскае вадасхо́вішча[1] — вадасховішча ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Дземяшы. Створана ў 1982 годзе ў басейне ракі Шурыца плацінай на ручаі без назвы, які ўпадае ў возера Старадворскае.

Плошча паверхні 0,3 км², даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 450 метраў, найбольшая глыбіня 8,5 м. Аб’ём вады 1,1 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 метраў.

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў, рыбаводства, адпачынку[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]