Стафан Іванавіч Юпатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стафан Іванавіч Юпатаў
Дата нараджэння 15 жніўня 1927(1927-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1993(1993-03-24) (65 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1968)
Навуковае званне
Альма-матар

Стафан (Сцяпан) Іванавіч Юпатаў (15 жніўня 1927, в. Іванава, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 24 сакавіка 1993) — беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу (1951), Віцебскі медыцынскі інстытут (1957), Інстытут сардэчна-сасудзістай хірургіі АМН СССР (аспірантура, 1962).

Працаваў у Бешанковіцкай раённай бальніцы (1957—1959, урач-хірург), Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў (Масква, 1962—1966, асістэнт кафедры аперацыйнай хірургіі і тапанатоміі), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1966—1967, кіраўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1967, дацэнт кафедры факультэцкай хірургіі, у 1968—1991 — загадчык кафедры), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1991—1993, загадчык кафедры хірургічных хвароб).

Працы па пытаннях патагенезу і хірургічнага лячэння язвавай хваробы страўніка, дванаццаціперснай кішкі, жоўцевых шляхоў і печані.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Гордость здравоохранения Витебщины : биографический справочник / Н. И. Степаненко, Ю. Н. Степаенко. — Витебск, 2009.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2010.
  • Хірургічныя хваробы : вучэбны дапаможнік / Юпатаў С. І. — Мінск, 1996. (Форма імя: Сцяпан.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]