Стаўраструм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стаўраструм

Стаўраструм дзіўны (Staurastrum paradoxum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Staurastrum


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  7440
NCBI  31317
EOL  11665
IPNI  ???
TPL  ???

Стаўра́струм (Staurastrum) — род аднаклетачных харавых водарасцей[1] сямейства Desmidiaceae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Клеткі адзіночныя, рознай формы, шматвугольна-акругленых контураў, перацягнутыя пасярэдзіне, з шырока адкрытым, з вострай верхавінкай сінусам (зрэдку бывае выемчаты, з акругленай верхавінкай). Паўклеткі часцей адваротнатрапецападобныя, трохвугольныя, кліна- або чашападобныя, радзей эліпсоідныя, верацёнападобныя, паўкруглыя або прамавугольныя з выцягнутымі пустымі, мяккімі адросткамі. Абалонка гладкая, грануляваная або шыпаватая. Хларапласты восевыя, па 1 у паўклетцы, з цэнтральным пірэноідам, зрэдку пасценныя. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае (папярочным дзяленнем клеткі ў вобласці перашыйка) і полавае — кан'югацыяй.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Вядома больш за 600 відаў. Пашыраны паўсюдна ў прэсных водах, аддаюць перавагу балотным. На Беларусі больш за 40 відаў. Трапляюцца сярод планктону і абрастанняў вышэйшых раслін у сажалках, азёрах, рэках. Найбольш пашыраны стаўраструм чатырохрогі (Staurastrum quadricornutum), стаўраструм дзіўны (Staurastrum paradoxum), стаўраструм тонкі (Staurastrum gracile) і інш.

Зноскі

  1. раней адносіліся да зялёных водарасцей

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]