Перайсці да зместу

Страж крэсова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Страж крэсо́ва[1] ці Таварыства стражы крэсовай[1] (польск.: Straż Kresowa, Towarzystwo Straży Kresowej) — грамадска-палітычная арганізацыя ў 1920-я гады, створаная з мэтай абароны польскіх інтарэсаў на т. зв. «усходніх крэсах».

Утворана ў лютым 1918 года[1]. Ставіла сваёй мэтай адраджэнне польскага грамадскага, палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця на тэрыторыі т. зв. «усходніх крэсаў» праз стварэнне на месцах польскіх грамадска-гаспадарчых арганізацый. Падвяргалася вострай крытыцы з боку беларускіх нацыянальных арганізацый як сродак правядзення ўрадавай палітыкі палянізацыі. У 1921—1922 гадах дзейнасць арганізацыі паступова заняпала[1]. Канчаткова спыніла існаванне ў 1927 годзе (афіцыйна не была скасавана)[1].

Выдавалася газета «Зорка»[2][3].

Зноскі

  1. а б в г д БелЭн 2002.
  2. «Зорка», газета на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 453. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.