Странцыяніт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Странцыяніт
Strontianite-283290.jpg
Формула SrCO3
Сінгонія Рамбічная (планаксіяльная)
Колер Бясколерны, зелянявы, шэры, жаўтлявы
Колер рысы Белая
Бляск Шкляны
Празрыстасць Празрысты, які прасвечвае
Цвёрдасць 3,5
Спайнасць Добрая па {110}
Шчыльнасць 3,78 г/см³

Странцыяні́тмінерал класа карбанатаў, карбанат стронцыю SrCO3. Утрымлівае да 70,2 % аксіду стронцыю, прымешкі аксідаў кальцыю, барыю, свінцу[1].

Мінерал, а пасля і стронцый, атрымаў сваю назву ў гонар вёскі Странтыян (Лахабер, Шатландыя), дзе і быў упершыню выяўлены ў свінцовых рудніках ў 1790 (1787[2]) годзе.

Бясколерныя снежна-белыя (радзей з зеленаватым, жаўтаватым, шараватым адценнем)[1] празрыстыя ігольчастыя крышталі, прамяністыя агрэгаты. Цвёрдасць 3,5—4[2]. Шчыльнасць 3600—3800 кг/м³.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 199. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  2. 2,0 2,1 Стронцианит (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 199. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]