Стрэж (крыніца)
Крыніца Стрэж | |
---|---|
![]() | |
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | |
Найбліжэйшы горад | Вілейка |
Плошча | 1,1 га |
Кіруючая арганізацыя | Нарачанскае лясніцтва ДДЛГУ "Вілейскі вопытны лясгас" |
![]() |
Крыніца «Стрэж» — гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння[1] ля вёскі Заброддзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Месціцца ў лесе, у 400 м на поўдзень ад вёскі Заброддзе, на землях Нарачанскага лясніцтва квартал 112 (93 па-старому) выдзел 11. Плошча ахоўваемай тэрыторыі складае 1,1 гектара.
Мясцовыя паданні трывала звязваюць назву гэтай мясціны з прозвішчам млынара, які тут жыў раней. Яго імя і захавалася ў назве крыніцы[2].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Уяўляе сабой цэлы комплекс выхадаў падземных вод уздоўж аднайменнага ручая (левы прыток р. Нарач), што захаваўся ў некранутым стане. На выхадах утвараюцца ажалезненыя маты. Большасць выхадаў з’яўляюцца гелакрэнамі, якія фарміруюць розныя па плошчы крэнаполі. Якасць вады крыніц здавальняючая, але для пітных патрэб не ўжываецца.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0_%C2%AB%D0%A1%D1%82%D1%80%D1%8D%D0%B6%C2%BB_06.jpg/220px-%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0_%C2%AB%D0%A1%D1%82%D1%80%D1%8D%D0%B6%C2%BB_06.jpg)
Вада крыніц адрозніваецца павышаным утрыманнем жалеза. Пры выхадзе падземных вод на дзённую паверхню пад уздзеяннем акісляльна-аднаўленчых працэсаў і жыццядзейнасці мікраарганізмаў утвараюцца ажалезненыя маты, афарбаваныя ў колеры охры. Усе крыніцы помніка прыроды з’яўляюцца спадаючымі, утварэнне іх звязана з разгрузкай верхніх ваданосных гарызонтаў. Агульны аб’ём вады, які паступае на дзённую паверхню (дэбіт), у сярэднім складае каля 4 л/с (па іншым дадзеным — 36 літраў у хвіліну[3]).
У крынічна-ручаёвым комплексе знойдзеныя віды беспазваночных жывёл. Многія з іх нетыповыя для нашай тэрыторыі, паколькі яны насяляюць на поўначы Еўропы ці ў гарах Сярэдняй Еўропы. Усе «рэгіянальныя крэнабіёнты» з’яўляюцца індыкатарамі чыстых вод. Сярод крэнабіёнтаў выяўлены малавывучаныя і рэдкія віды жывёл. Шыцік Plectrocnemia conspersa (Curtis, 1834) жыве ў халодных водах ручаёў Еўропы і Перадкаўказзя. Планарыі Crenobia alpina (Dana, 1766) раней фіксавалі ў некалькіх крыніцах Мінскай вобласці і крыніцах Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры», бліжэйшыя ж вядомыя месца яе пасялення — горныя ручаі Цэнтральнай Еўропы. Водны клешч Hygrobates norvegicus (Thor, 1897) з’яўляецца ледавіковым рэліктам, вядомы ў Скандынавіі і горных сістэмах Сярэдняй Еўропы, у Беларусі засяляе толькі крынічныя экасістэмы. Найбольшую цікавасць уяўляе знаходка воднага кляшча Lebertia dubia (Thor, 1899) — новага для фауны Беларусі выгляду. Водны клешч вядомы ў заходняй Еўропе — у Альпах і на Балканах, у Расіі — у крыніцах Ленінградскай вобласці, у Сярэдняй Азіі — у возеры Ісык-Куль[4].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0_%C2%AB%D0%A1%D1%82%D1%80%D1%8D%D0%B6%C2%BB_01.jpg/220px-%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0_%C2%AB%D0%A1%D1%82%D1%80%D1%8D%D0%B6%C2%BB_01.jpg)
Зноскі
- ↑ Рашэнне Вілейскага раённага выканаўчага камітэта ад 02 снежня 2008 г. № 1664 «Аб абвяшчэнні помнікаў прыроды мясцовага значэння» (руск.) Архівавана 29 чэрвеня 2020. // Вілейскі раённы выканаўчы камітэт
- ↑ У чысцюткіх крыніцах «святая вада» // Беларусь сегодня
- ↑ Родники Стреж (руск.) // Родники Беларуси
- ↑ «Родник Стреж»: что природа сотворила! стар. 16-19 (руск.) // Родная прырода
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стрэж (крыніца)
- Крыніца «Стрэж» (руск.) на сайце Родники Беларуси