Стрэлкаліст
Стрэлкаліст | ||||||||||||||
![]() Стрэлкаліст звычайны (Sagittaria sagittifolia) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
|
Стрэлкалі́ст[3] (Sagittária) — род водных кветкавых раслін сямейства Шальнікавыя (Alismataceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовыя водныя або балотныя расліны вышынёй 30—100[3] см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Падводнае — стужкападобнай формы, плаваючае — яйкападобнае, на доўгіх чаранках, надводнае — стрэлкападобнае. Кветкі аднаполыя, з белымі або ружовымі пялёсткамі. Плод — шматарэшак. На сталонах часта ўзнікаюць ядомыя клубні, якія маюць да 50 % крухмалу, 8 % цукру[3].
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Уключае каля 20 відаў, якія растуць ва ўмераных і трапічных рэгіёнах. Пашыраны ў Амерыцы і Еўразіі. У Японіі і Кітаі культывуецца стрэлкаліст трохлісты (Sagittaria trifolia). На тэрыторыі Беларусі 1 від — стрэлкаліст звычайны, або стрэлкалісты (Sagittaria sagittifolia)[3].
Экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Трапляецца на балотах, забалочаных лугах, уздоўж берагоў рэк, азёр, часта ўтварае зараснікі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скуратовіч А. М. Стрэлкалі́ст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 216—217. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стрелолист // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Стрелолист: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)(Праверана 15 чэрвеня 2023)
- Sagittaria (Стрелолист) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)(Праверана 15 чэрвеня 2023)
- Стрелолист обыкновенный — Sagittaria sagittifolia L. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.)(Праверана 15 чэрвеня 2023)
- Sagittaria (англ.)(Праверана 15 чэрвеня 2023) // The Plant List