Перайсці да зместу

Стубла (балота)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стубла
Размяшчэнне Івацэвіцкі раён, Бярозаўскі раён, Пружанскі раён
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Плошча 78[1] км²
Найбольшая глыбіня 3,8[1] м
Сярэдняя глыбіня 1,6[1] м

Сту́бла[1] — балота пераважна нізіннага тыпу[1] на тэрыторыі Івацэвіцкага, Бярозаўскага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці Беларусі. Кадастравы нумар 112[2].

Балота знаходзіцца на вадазборы ракі Жыгулянка[1]. Яго плошча складае 7800 га, у межах прамысловага пакладу 4800 га[1]. Глыбіня торфу да 3,8 м, сярэдняя — 1,6 м. Запасы торфу складаюць 14 млн тон[1]. Балота часткова асушана. Выкарыстоўваецца пад сенажаці і ў якасці сыравіннай базы торфапрадпрыемства «Бярозаўскае». На неасушаных участках балота мяшаныя лясы і пераважна асаковае травяное покрыва.

Зноскі