Стэфан Якабельскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стэфан Якабельскі
Stefan Karol Jakobielski
Дата нараджэння 11 жніўня 1937(1937-08-11) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны, археолаг
Навуковая сфера гістарыяграфія, археалогія, мовазнаўства, эпіграфіка, нубіялогія
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Адраджэння Польшчы

Стэфан Караль Якабельскі (польск. Stefan Karol Jakobielski, 11 жніўня 1937 года ў Варшаве) — польскі гісторык, археолаг, філолаг, эпіграфіст. Адзін з піянераў нубіялогіі. Удзельнік археалагічных экспедыцый у Фарасе, Тэль-Атрыбе, Пальміры, Дэйр эль-Бахры і Каср Ібрыме, кіраўнік археалагічных работ у Старой Данголе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 жніўня 1937 года ў Варшаве, яго бацькамі былі Караль Якабельскі і Галіна з дому Гжымала (Grzymała). Снончыў ліцэй імя С. Малахоўскага ў Плоцку. У 1954 годзе пачаў навучанне ў Варшаўскім універсітэце[1].

З пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя прымаў удзел у археалагічных раскопках у Фарасе, якія праводзіліся прафесарам Казімежам Міхалоўскім. З 1961 года працаваў у экспедыцыі каптолагам, займаўся дакументацыяй і апрацоўкай надпісаў. Прымаў удзел у ключавых работах у Фарасе — у сезоне 1961/62 выяўленні сабора з фрэскамі. У наступных двух экспедыцыях (1962—1963 і 1963—1964), удзельнічаў ў пераносе фрэсак з сцен сабора і дакументацыі знаходак[2], выстаўленых у цяперашні час у Галерэі Фарас імя Казімежа Міхалоўскага ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. У пачатку 60-х гадоў Якабельскі працаваў пры даследаваннях шматлікіх іншых археалагічных помнікаў. У 1962 годзе ён прымаў удзел у экспедыцыі ў Тэль-Атрыбе як археолаг-эпіграфіст[3] і ў экспедыцыі ў Пальміры[4]. На гэтым жа становішчы працаваў у Дэйр эль-Бахры ў сезоне 1962—1963 падчас археалагічных пошукаў на верхнім двары храма Хатшэпсут, а таксама ў час раскопак на тэрыторыі храма Тутмоса III[5]. У 1968 годзе абараніў доктарскую дысертацыю[1].

У 1966—2006 гады Стэфан Якабельскі быў кіраўніком раскопак нубійскіх археалагічных помнікаў у Данголе[6][7]. У рамках гэтых даследаванняў быў, у прыватнасці, знойдзены Манастыр св. Тройцы. Справаздачы з раскопак Якабельскі публікаваў на старонках часопісу «Dongola Studien». У 2006 годзе работы ў Данголе ўвянчаліся выставай у Нацыянальным музеі ў Варшаве Польскія раскопкі ў Старой Данголе. 45 гадоў археалагічнага супрацоўніцтва з Суданам[8], сукуратарам якой быў доктар Якабельскі. На выставе былі паказаны экспанаты з музея ў Хартуме, выяўленыя падчас шматлікіх экспедыцый Якабельскага[9].

З 1972 па 1974 год па запрашэнні Таварыства даследаванняў Егіпта (Egypt Exploration Society)[10] ён у якасці археолага-эпіграфіста ўдзельнічаў у англа-амерыкана-польскай археалагічнай экспедыцыі ў Каср Ібрыме[11].

У перыяд 1974—2002 Якабельскі займаў пасаду кіраўніка Лабараторыі нубіялогіі ў Цэнтры міжземнаморскай археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, адначасова узначальваў Майстэрню архітэктурна-археалагічнай дакументацыі. З 1974 па 1989 год выкладаў у Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве. У 2006—2009 гадах чытаў лекцыі па археалогіі ў Вышэйшай тэалагічнай і гуманітарнай школе ў Падкове-Лесьнай. Якабельскі з'яўляецца супрацоўнікам Інстытута міжземнаморскіх і ўсходніх культур Польскай акадэміі навук, аўтарам шматлікіх публікацый, шматгадовым рэдактарам ​​серыі навучальных дапаможнікаў, у тым ліку Nubia, Études et Travaux, Nubica et Aethiopica і Bibliotheca nubica. З 2005 года ён — сурэдактар ​​часопісу «Gdańsk Archaeological Museum African Reports»[10].

Сяброўства ў навуковых таварыствах[правіць | правіць зыходнік]

Якабельскі — адзін з ініцыятараў заснаванага ў 1972 Міжнароднага нубіялагічнага таварыства, у перыяд 1978—1986 займаў пасаду члена праўлення. З 1980 года — член-карэспандэнт Нямецкага археалагічнага інстытута. Належыць да Міжнароднай асацыяцыі егіптолагаў (англ. International Association of Egyptologists)[10].

Ўзнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе Якабельскі атрымаў найвышэйшую ўзнагароду Судана, якая прысуджаецца іншаземцам: Ордэн Двух Нілаў з Зоркай. Узнагароджаны Ордэнам Адраджэння Польшчы. Разам з Багданам Жураўскім (польск. Bogdan Żurawski) атрымаў з рук дырэктара суданскай Службы Старажытнасцяў медаль за заслугі ў захаванні культурнай спадчыны. Абодва таксама былі ўзнагароджаны меджлісам правінцыі Дангола (мясцовая ўлада) дыпломамі за заслугі ў даследаванні мясцовай культурнай спадчыны[12].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 M. Górzyński, Gawędy o Małachowiakach, с. 195—196.
  2. K. Michałowski, Od Edfu do Faras, с. 258—259.
  3. K. Michałowski, Od Edfu do Faras, с. 239.
  4. K. Michałowski, Od Edfu do Faras, с. 242.
  5. K. Michałowski, Od Edfu do Faras, с. 253.
  6. W.A. Daszewski, 50 Years of Polish Excavations in the Eastern Mediterranean — the Polish Centre of Mediterranean Archaeology of Warsaw University, у: 50 years of Polish excavations in Egypt and the Near East. Acts of the Symposium at the Warsaw University 1986, рэд. S. Jakobielski, J. Karkowski, с. 42.
  7. Stara Dongola, Zakład Archeologii Śródziemnomorskiej Polskiej Akademii Nauk.
  8. S. Jakobielski, M. Martens-Czarnecka, Polskie wykopaliska w Starej Dongoli. 45 lat współpracy archeologicznej z Sudanem.
  9. W pustyni i w słońcu. Polskie wykopaliska w Starej Dongoli, Culture.pl.
  10. 10,0 10,1 10,2 Stefan Jakobielski Dr, Zakład Archeologii Śródziemnomorskiej Polskiej Akademii Nauk.
  11. K. Michałowski, Od Edfu do Faras, с. 268.
  12. S. Jakobielski, K. Kobylecka, Wspomnienia z Faras. Dr Stefan Jakobielski, Fundacja Wspomagania Wsi.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]