Перайсці да зместу

Суборная субота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Субо́рная субо́та[1] — старадаўні звычай усходніх славян наладжваць вечарынку ў маладой напярэдадні вяселля[1] (развітанне з сяброўкамі[2]). Асноўны змест суборнай суботы — развітанне нявесты з дзявочай свабодай[1].

  • Балгарскія: момина вечер, млада трапеза, мамино хоро[3].
  • Беларускія: субо́рная субо́та[1], зборная субота[1][3], дзявочнік[1], дзявочы вечар[1], вянкі[1], дзявішнік[3], дзявічкі[3], дзевоцкія запоіны[3], дзявоцкі вечар[3], дзевіч вечар[3], паненскі вечар[3].
  • Польскія: dzkivlczy wieczor, panieiiski wleczor, pustocha[3].
  • Рускія: девичник, девик, девичий вечер, вечерина, вечеринка, вечёрка, вечеруха, сборный день, биседа, сидины, белилы, баярки[3].
  • Сербска-харвацкія: девоjачка сведба, девоjачко вече[3].
  • Ураінскія: девоцькі запоіни, дівич-вечір, дівин-вечір, вечорниці, головиця[3].

Вечарам у суботу ў доме нявесты збіраліся яе сяброўкі, сваякі, суседкі. Яны прыбіралі нявесту, запляталі ёй касу, спявалі песні, плялі вянкі. Ад вянка залежаў лёс маладых, таму яго стараліся рабіць прыгожым, роўным, круглым і тугім[2]. Таксама рыхтавалі ўпрыгажэнні з кветак для сябе і для сяброў жаніха[2].

У некаторых мясцінах (асабліва на Палессі) да суборнай суботы прымяркоўвалі абрад завівання вясельнага дрэўца: прыбіралі кветкамі вішнёвую, бярозавую ці яловую галінку — сімвал дзявоцтва[1].

Зноскі

  • Чурко Ю. М. Субо́рная субо́та, зборная субота, дзявочнік, дзявочы веча, вянкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 240. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Канун свадьбы // Славянские древности: Этнолингвистический словарь в 5-ти тт. (руск.) / Под общей ред. Н. И. Толстого. — М.: «Международные отношения», 1999. — Т. 2: Д (Давать) — К (Крошки). — С. 454—457. — ISBN 5-7133-0982-7.
  • Беловинский Л. В. Девичник // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 164. — 784 с. — ISBN 978-5-699-24458-4. (руск.)