Сувораўскі дуб
Appearance
Кобрынскі сувораўскі дуб | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, за 3 кіламетры на паўночны захад ад а. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць |
Дата заснавання | 1968 |
Кобрынскі сувораўскі дуб — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчаны на ўзвышаным адкрытым месцы па дарозе Дзівін — Кобрын, за 3 кіламетры на паўночны захад ад а. Дзівін[1]. Мае ўзрост каля 450 гадоў, вышыня 32 м, дыяметр 1,5 м (1985). Ахоўны статус нададзены ў 1968 годзе.
Паводле народных паданняў, у час паходу ў верасні 1794 пад гэтым дрэвам адпачываў рускі палкаводзец А. В. Сувораў.
Зноскі
- ↑ Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Архівавана 22 лістапада 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сувораўскія дубы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сувораўскі дуб на сайце Глобус Беларусі (руск.)