Суднавы рухавік
Су́днавы рухаві́к[1] — рухавік, які забяспечвае пераўтварэнне на судне якога-небудзь віду энергіі ў механічную работу. Уваходзіць у склад судавай энергетычнай устаноўкі.
Падзяляюцца на галоўныя (забяспечваюць рух судна) і дапаможныя (для прыводу электрычных генератараў, помпаў, вентылятараў, кампрэсараў і іншага абсталявання) суднавыя рухавікі. Па прызначэнню галоўныя рухавікі падзяляюцца на шматрэжымныя, маршавыя і фарсажныя[2][3]. У цяперашні час частка магутнасці галоўнага рухавіка часам расходуецца на забеспячэнне энергіяй дапаможных суднавых спажыўцоў[2][3].
Першым суднавым рухавіком была паравая машына. На сучасных судах у якасці рухавіка ўжываюць рухавікі ўнутранага згарання (двухтактныя і чатырохтактныя), паравыя турбіны і газатурбінныя ўстаноўкі, ядзерныя сілавыя ўстаноўкі. Па частаце вярчэння суднавыя рухавікі ўнутранага згарання падзяляюцца на: малаабаротныя з частатой вярчэння 100—150 абаротаў за мінуту, якія перадаюць энергію суднаваму рухачу непасрэдна, і сярэднеабаротныя з частатой вярчэння 300—600 абаротаў за мінуту, якія прыводзяць у рух суднавы рухач праз рэдуктар[2].
Агульнымі патрабаваннямі да галоўнага рухавіка з’яўляюцца:
- дастатковая магутнасць рухавіка, якая забяспечвае неабходную хуткасць судна;
- маса і габарыты рухавика, якія дазваляюць размясціць яго ў корпусе судна;
- забеспячэнне павольнай змены частоты вярчэння;
- надзейнасць працы ў розных умовах плавання (пры гайданцы, ударах хваль і г. д.);
- магчымасць змены напрамку вярчэння (пры адсутнасці рэверсіўных перадач або рэгуляваных рухачоў)[2][3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Ісаін М. М. 1986.
- ↑ а б в ВСЭ 1969—1978.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Су́днавы рухаві́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 253. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Дви́гатель // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 123. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
- Двигатель судовой // Морской энциклопедический справочник. В. 2-х т. (руск.) / Под редакцией академика Н. Н. Исанина. — Л.: Судостроение, 1986. — Т. 1. А—Н. — С. 186, 210. — 512 с.
- Гаврилов С. В. Судовые энергетические установки. История развития. — Петропавловск-Камчатский: Камчатский государственный технический университет, 2003. — 383 с., ил. — 145 экз. — ISBN 5-328-00037-4. (руск.)
- Железняк А. А. Судовые энергетические установки: учебное пособие / А. А. Железняк. — Керчь: Керченский государственный морской технологический университет, 2019. — 134 с. (руск.)
- Гильмияров Е. Б., Цветков В. В. Многокритериальный подход к выбору судовой энергетической установки Архівавана 1 лістапада 2022. (Судомеханический факультет МА МГТУ, кафедра судовых энергетических установок)
- Кузнецов В. А. Судовые ядерные энергетические установки. Учебник. — Л.:Судостроение, 1989. — 256 с.: ил. ISBN 5-7355-0082-1
- Судовой двигатель / Г. И. Белозерский, В. В. Маслов // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Суднавы рухавік
- Гаук М. А., Рабченя В. С. Судовые двигатели // Актуальные проблемы энергетики, 2017. Архівавана 11 жніўня 2023. (руск.)