Сунляо
Сунляо | |
---|---|
кіт. трад. 東北平原, спр. 东北平原, піньінь Dōngběi Píngyuán | |
Каардынаты: 45° пн. ш. 125° у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне |
![]() |
Вышыня над узроўнем мора | да 1000 м |
Плошча | каля 350 000[1] км² |
Рэкі | Сунгары, Ляахэ, Нэнцьзян |
Сунля́о, Сунляопін'юань, Маньчжурская раўніна (кіт. трад. 東北平原, спр. 东北平原, піньінь Dōngběi Píngyuán) — раўніна на паўночным усходзе Кітая, у басейнах рэк Сунгары і Ляахэ.
Плошча каля 350 тыс. км². Вышыні да 1000[1] м над узроўнем мора (пераважаючыя вышыні 200—300 м, у паўднёва-заходняй частцы — да 100 м). Раўніна плоская, складзеная пераважна з рачных і азёрных адкладаў. Уздоўж водападзелу рэк Сунгары і Ляахэ узгоркі, складзеныя з гранітаў, базальтаў, гнейсаў, перакрытыя лёсам. У заходняй і паўднёва-заходняй частках сустракаюцца эолавыя формы рэльефу (дзюны і інш.).
Клімат умераны, мусонны. Ападкаў выпадае 400—700 мм за год. Ландшафт стэпавы, на паўночнай і ўсходняй ускраінах лесастэп. На поўначы ў асобных месцах вечная мерзлата.
Буйныя гарады: Харбін, Чанчунь, Цыцыкар, Шыньян, Фушунь.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Northeast Plain // Encyclopedia Britannica (англ.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 270. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сунляо (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Маньчжурская равнина (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі