Сун Цзяажэнь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сун Цзяажэнь
Нараджэнне 5 красавіка 1882(1882-04-05)[1]
Смерць 22 сакавіка 1913(1913-03-22)[2][3][…] (30 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сун Цзяажэнь (кіт. спр. 宋教仁, піньінь Sòng Jiàorén; 5 красавіка 1882 — 22 сакавіка 1913) — кітайскі палітык-рэспубліканец, заснавальнік і першы лідар Гаміньдана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Браў актыўны ўдзел у апазіцыйным антыманьчжурскім руху. У 1905 годзе быў адным з заснавальнікаў Тунмэнхой  (руск.) — Саюзнай лігі, у якой па сваім уплыве быў другім чалавекам пасля Сунь Ятсена. Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі  (руск.) і абвяшчэння Кітайскай Рэспублікі ў жніўні 1912 года адбылося зліццё Саюзнай лігі з чатырма невялікімі партыямі, што прывяло да стварэння Рэспубліканскай народнай партыі (Гаміньдана), старшынёй якой ён стаў.

Стаўшы на чале Гаміньдана, прывёў партыю да перамогі на парламенцкіх выбарах, якія адбыліся ў пачатку 1913 года, і стаў адным з кандыдатаў у прэм’ер-міністры. Занепакоены перамогай рэспубліканцаў прэзідэнт Юань Шыкай спачатку спрабаваў падкупіць Сун Цзяажэня, а калі гэта не прынесла вынікаў, 20 сакавіка 1913 года ў Шанхаі быў здзейснены замах на яго. Атрымаўшы ў выніку яго цяжкае раненне, Сун памёр праз двое сутак.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]