Сухая гніль каранёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сухая гніль каранёў[1], ці Гніль сардэчка[1] — захворванне буракоў, выкліканае недахопам(англ.) бел. бору ў глебе[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Захворванне зніжае колькасць цукру ў каранях да 50 %. Часцей праяўляецца ў другой палове лета. Спачатку завядаюць і адміраюць маладыя лісцікі цэнтральнай разеткі, у сухое надвор’е яны засыхаюць і чарнеюць, у вільготнае гніюць. Старое лісце пакрываецца бурымі плямамі і адмірае[1]. На пукатасцях каранёвай шыйкі развіваецца сухая гніль. Паверхневыя тканкі кораня трэскаюцца і разбураююцца. Хвароба ўскладняецца развіццём у месцах пашкоджання грыбоў родаў фома (Phoma) і фузарыум (Fusarium). Інфекцыя захоўваецца ў глебе. Трапляючы ў кагаты, хворыя карані распаўсюджваюць кагатную гніль[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Шуканаў А. С. Гнілі буракоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]