Сховішча (ахоўнае збудаванне)
Схо́вішча — спецыяльнае збудаванне закрытага тыпу, прызначанае для засцярогі людзей ад сродкаў паражэння. Паводле прызначэння падзяляюцца на вайсковыя і грамадзянскай абароны.
Вайсковыя сховішчы[правіць | правіць зыходнік]
Вайсковыя сховішчы класіфікуюцца паводле ступені засцярогі, выкарыстаных матэрыялаў, канструкцый і спосабаў узвядзення. Бываюць лёгкага і цяжкага тыпу. Для засцярогі асабовага складу на баявых пазіцыях, камандных пунктах, назіральных пунктах і інш. Сховішча будуюць катлаванным і падземным спосабамі з мясцовых матэрыялаў або элементаў і канструкцый прамысловага вырабу. Найчасцей складаюцца з асноўнага памяшкання для асабовага складу і 1—2 уваходаў (выхадаў). Звычайна абсталяванне вайсковага сховішча засцерагае людзей ад атрутных і радыеактыўных рэчываў, бактэрыяльных сродкаў і інш.
Сховішчы грамадзянскай абароны[правіць | правіць зыходнік]
Сховішчы грамадзянскай абароны размяшчаюцца, як правіла, у вытворчых, дапаможных, жылых, грамадскіх будынках і народна-гаспадарчых аб'ектах (звычайна заглыбленых). У якасці сховішча могуць выкарыстоўвацца станцыі метро і аб'екты іншыя падземных камунікацый.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сховішча вайсковае // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сховішча (ахоўнае збудаванне)