Сцынтыляцыя
Сцынтыля́цыя[1] (ад лац.: scintillatio — мігаценне) — кароткачасовая светлавая ўспышка (успышка люмінесцэнцыі), якая ўзнікае ў сцынтылятарах пад уздзеяннем іанізавальных выпраменьванняў.
З’яву адкрыў у 1903 годзе англійскі хімік і фізік Уільям Крукс, які назіраў свячэнне экрана з сульфіда цынку пры абпраменьванні альфа-часціцамі[1][2].
Сцынтыляцыя назіраецца ў арганічных рэчывах, а таксама ў многіх неарганічных матэрыялах — крышталях, газах і вадкасцях. Атамы ці малекулы сцынтылятара за кошт энергіі зараджаных часціц пераходзяць ва ўзбуджаны стан, пры пераходзе з якога ў нармальны стан выпраменьваюць святло. Механізм сцынтыляцыі, спектр яе выпраменьвання і працягласць высвечвання залежаць ад прыроды рэчыва сцынтылятара, а яркасць — ад прыроды зараджаных часціц і ад энергіі, якая перадаецца імі часціцам сцынтылятара. Працягласць сцынтыляцыі складае 10-4—10-9 с[2][3][4].
Кожная сцынтыляцыя — вынік уздзеяння адной часціцы, што выкарыстоўваецца ў сцынтыляцыйных лічыльніках для рэгістрацыі і падліку элементарных часціц.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сцынтыля́цыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 311. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сцинтилляция // Физическая энциклопедия. В 5 т. (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия (т. 1—2); Большая Российская энциклопедия (т. 3—5), 1988—1999. — ISBN 5-85270-034-7.
- Сцинтилляция // Физический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др. — М.: Советская энциклопедия, 1983. — 928 с. — 100 000 экз.
- Сцинтилляци́я // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 515. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
- Сцинтилляция // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)