Перайсці да зместу

Сцяг Бразіліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія
Зацверджаны 19 лістапада 1889, сучасны від — 11 мая 1992
Выкарыстанне Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга
Прапорцыя 7:10
Аўтарскі калектыў
Раймунду Тэйшэйра Мендыс, Мігель Лемуш, Мануэль Перэйра Рэйс, Дэсіа Віларэс

Сцяг Бразіліі ўяўляе сабой зялёнае палотнішча з жоўтым ромбам ў цэнтры. Унутры ромба знаходзіцца цёмна-сіні круг з 27 белымі зоркамі. Круг перасечаны стужкай з нацыянальным дэвізам Бразіліі — «Ordem e Progresso» (з парт. «Парадак і прагрэс»).

Зялёны і жоўты — нацыянальныя колеры Бразіліі. Зялёны колер сімвалізуе лясныя багацці Амазоніі, а жоўты — запасы золата: у XVI—XIX стагоддзях у Бразіліі знаходзіліся найбуйнейшыя ў свеце золатаздабывальныя шахты. Сцяг часам называюць Auriverde (залаты і зялёны).

Размяшчэнне зорак на сцягу адлюстроўвае неба над Рыа-дэ-Жанейра раніцай у 9 гадзін 22 хвіліны 43 секунды 15 лістапада 1889 г. — у момант абвяшчэння бразільскай рэспублікі. Кожнаму з 26 штатаў, а таксама Федэральнай акрузе, адпавядае свая зорка.

зялёны жоўты сіні белы
RGB 0/146/62248/193/040/22/111255/255/255
RGB16 00923EF8C10028166FFFFFFF
CMYK[1] 100/0/100/00/10/100/0100/70/0/200/0/0/0
Пантон[1] PMS 355PMS YellowPMS 280none

Гістарычныя сцягі Бразіліі (галерэя)

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі